Ёсць тры тысячы тон!

Падчас сёлетняй уборачнай кампаніі працаўнік КСУП “Ніва-Барсукі” Васіль МАРОЗАЎ задае тон у раёне вадзіцелям – удзельнікам Жніва. Днямі Васіль Фірсавіч адзначыў асабісты 60-гадовы юбілей і паднёс сам сабе шыкоўны падарунак: першым у раёне перавёз ад камбайнаў на збожжасушыльны комплекс гаспадаркі больш за 3 тысячы тон свежанамалочанага збожжа.




На сваім грузавым аўтамабілі МАЗ-6501 грузападымальнасцю да 20 тон ён таксама першым на Кіраўшчыне перавёз тысячу тон збожжа. Затым Васіля Маразова апярэдзіў вадзіцель ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” Міхаіл Семянкоў (першым перавёз 2 тысячы тон). Аднак Марозаў, за плячамі якога не адно жніво і не адна працоўная перамога, зноў такі перахапіў пальму першынства.Яўгенія БЯЛЬКО. Фота аўтара.

Павіншаваць лідара ўборачнай з чарговым працоўным дасягненнем і асабістым юбілеем у мінулы аўторак, 30 ліпеня, на ніваўскія сельгаспалеткі прыбылі ганаровыя госці – старшыня райвыканкама Галіна Слабоднікава, намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Бяляўская, дырэктар КСУП “Ніва-Барсукі” Іван Рыняк і намеснік дырэктара сельгасарганізацыі Аляксей Ланкуць.
У віншавальным слове кіраўнік раёна адзначыла, што такімі сумленнымі і працавітымі людзьмі Кіраўшчына ганарыцца, на такіх раўняюцца, іх ставяць у прыклад іншым. Ну і, вядома ж, пажадала новых рэкордаў!
Яўгенія БЯЛЬКО. Фота аўтара.