Темы

Шчыруе моладзь на Жніве

Шчыруе моладзь на Жніве

Кіраўшчына славіцца добрасумленнымі і таленавітымі хлебаробамі. Плячо ў плячо з механізатарамі, на рахунку якіх не адно жніво, з поўнай самааддачай на палетках шчыруе і моладзь. У іх ліку маладыя хлебаробы філіяла “СВК “Бераснёўскі” ААТ “Упраўляючая кампанія холдынга “Бабруйскаграмаш” Павел Іваноў і Яўген Міхалап. Абодва – патомныя механізатары, у “Бераснёўскім” шмат гадоў працавалі іх бацькі, якія з маленства бралі іх з сабой на работу, прывучаючы да прамудрасцяў земляробчай справы.

Павел Іваноў сапраўды з сельгастэхнікай з дзяцінства на “ты”, пераняў вопыт ад свайго бацькі, а зараз прывучае любіць зямлю-карміцельку і сумленна на ёй працаваць свайго сына Мацвея.
Яўген Міхалап шчыруе ў пары з Паўлам і адначасова задзейнічаны на адвозцы збожжа: на трактары МТЗ-1221 з прычэпам адвозіць намалоты ад камбайнаў на збожжаток. Так хлопцы працуюць не першы год, і, як паказала практыка, гэты прыём апраўдвае сябе.

Абодва механізатары родам з Баравіцы. Тут выраслі, тут знайшлі сваё прызванне – добрасумленна працаваць на малой радзіме, прымнажаючы асабісты і агульны дабрабыт.

Падчас некалькіх хвілін перапынку маладыя людзі падзяліліся разважаннямі і сышліся ў думцы: часта моладзь кідае працу ў полі, у галіне сельскай гаспадаркі, маўляў, яна забірае шмат часу і сіл. Так, падчас жніва наогул няма выхадных, аднак той, хто шчыра палюбіў поле, гул камбайнаў, налітыя каласы, не можа пакінуць гэтую справу.

Па стане на раніцу 5 жніўня працаўнікі філіяла “СВК “Бераснёўскі” першымі ў раёне завяршылі Жніво-2024. Як паведаміў галоўны аграном гаспадаркі Леанід Панчэня, падчас уборачнай кампаніі мясцовыя хлебаробы абмалацілі збожжавыя і зернебабовыя культуры больш чым на 1400 га, 125 га займаў рапс. На жніве было задзейнічана 5 камбайнаў, за штурваламі якіх побач з Івановым і Міхалапам, якія, да слова, лідзіравалі ў гаспадарцы па намалотах, Уладзімір Грамыка, Віктар Скрыпуноў, Аляксандр Карасёў, экіпаж у саставе Генадзя Доўкшы і Уладзіміра Бакатовіча. Пяць адзінак тэхнікі адвозілі ўраджай з палеткаў у засекі, за рулём МАЗаў і трактароў былі Іван Белы, Алег Грынфельд, Уладзімір Бакатовіч, Яўген Міхалап і Аляксандр Жудро. Да слова, Аляксандр Жудро перавёз больш за тысячу тон збожжа.

Яўгенія БЯЛЬКО. Фота аўтара.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость