4 сакавіка — Дзень беларускай міліцыі. Аддзяленне крымінальнага вышуку раённага аддзела ўнутраных спраў прызнана лепшым сярод аднайменных падраздзяленняў рэспублікі

4 сакавіка — Дзень беларускай міліцыі. Аддзяленне крымінальнага вышуку раённага аддзела ўнутраных спраў прызнана лепшым сярод аднайменных падраздзяленняў рэспублікі
Начальнік аддзялення крымінальнага вышуку Аляксандр Камароўскі (другі злева), оперупаўнаважаны Віталь Канавальчык, старшыя оперупаўнаважаныя Дзмітрый Ерамееў і Юрый Бяляўскі
Начальнік аддзялення крымінальнага вышуку Аляксандр Камароўскі (другі злева), оперупаўнаважаны Віталь Канавальчык, старшыя оперупаўнаважаныя Дзмітрый Ерамееў і Юрый Бяляўскі

Ва ўсе часы важнейшай задачай супрацоўнікаў органаў унутраных спраў была і застаецца бяспека грамадзян ад злачынных замахаў, захаванне іх жыцця, здароўя і маёмасці. На пярэднім рубяжы гэтай барацьбы знаходзіцца і служба крымінальнага вышуку.

Па выніках 2015 года аддзяленне крымінальнага вышуку раённага аддзела ўнутраных спраў прызнана лепшым сярод аднайменных падраздзяленняў рэспублікі і ўзнагароджана Дыпломам і пераходным прызам імя П.А.Каралёва за адданасць службе і высокае майстэрства ў аператыўна-вышуковай дзейнасці.

А сноўнымі паказчыкамі работы аддзялення крымінальнага вышуку РАУС лічыцца дынаміка колькасці злачынстваў і іх раскрывальнасць. З учыненых у раёне ў мінулым годзе 238 злачынстваў — 170 зарэгістраваны па лініі крымінальнага вышуку. У межах праведзенай аператыўнай работы па 127 злачынствах падазроныя былі ўстаноўлены, раскрывальнасць склала 78,7%. З агульнай колькасці зарэгістраваных злачынстваў 11 былі аднесены да катэгорыі цяжкіх і асабліва цяжкіх. Нямала давялося супрацоўнікам аддзялення папрацаваць, каб устанавіць асоб, іх учыніўшых. Але кампетэнтнасць, адказнасць і высокі прафесіяналізм дазволілі раскрыць усе злачынствы, як кажуць, па “гарачых” слядах.

Значная частка злачынстваў па лініі крымінальнага вышуку — крадзяжы. Часта ахвяры самі правакуюць злачынцаў: пакідаюць без нагляду свае рэчы, не зачыняюць дзверы, распіваюць спіртныя напоі з малазнаёмымі людзьмі. А гэта і ёсць першапрычыны, па якіх здараюцца правапарушэнні.

Большасць злачынстваў мае рэцыдыўны характар. Таму пэўную ўвагу супрацоўнікі аддзялення надаюць прафілактыцы правапарушэнняў. Сустрэчы ў калектывах, прыватныя гутаркі, інфармацыя, друкуемая ў СМІ, даюць свой плён: грамадзяне сталі больш адказна ставіцца да захавання сваёй маёмасці, выказваюць жаданне супрацоўнічаць з міліцыяй.

Немалаважным накірункам  у дзейнасці супрацоўнікаў крымінальнага вышуку з’яўляецца арганізацыя пошуку злачынцаў, грамадзян, прапаўшых без вестак, а таксама асоб, якія ўхіляюцца ад уплаты аліментаў.

У бягучым годзе было ўстаноўлена месцазнаходжанне 8 злачынцаў, 14 асоб, якія ўхіляюцца ад уплаты аліментаў, а таксама 4 прапаўшых без вестак. За ўсімі гэтымі лічбамі стаіць штдзённая і карпатлівая работа міліцыянераў.

Оперупаўнаважаны аддзялення крымінальнага вышуку Андрэй Капцееў працуе у РАУС з 2009 года. За гэты час складанасці службы толькі мацней загартавалі яго волю і характар, а кожная раскрытая справа дадае прафісіянальнага впыту.
Оперупаўнаважаны аддзялення крымінальнага вышуку Андрэй Капцееў працуе у РАУС з 2009 года. За гэты час складанасці службы толькі мацней загартавалі яго волю і характар, а кожная раскрытая справа дадае прафісіянальнага впыту.

Часта супрацоўнікам аддзялення даводзіцца працаваць у рэжыме павышанай гатоўнасці: у любы час дня ці ночы яны павінны тэрмінова прыбыць на месца злачынства. Але напружанасць у рабоце не адбіваецца адмоўна на зладжанасці калектыву: людзі, якія прышлі працаваць у крымінальны вышук, упэўнены ў сваім выбары.

Адным з галоўных паказчыкаў сваёй работы супрацоўнікі аддзялення лічаць аўтарытэт сярод насельніцтва. А для гэтага міліцыянер павінен валодаць асноўнымі якасцямі: прафесіяналізмам, кампетэнтнасцю, адказнасцю.

Атрыманая заслужаная ўзнагарода стала яскравым пацвярджэннем таго, што са сваімі асноўнымі задачамі па ахове грамадскага парадку, забеспячэнні асабістай і маёмаснай бяспекі грамадзян, прадухіленні і спыненні злачынстваў і іншых правапарушэнняў, іх выяўленні, раскрыцці і расследаванні на тэрыторыі нашага раёна калектыў аддзялення крымінальнага вышуку спраўляецца паспяхова.

Людміла Сямёнава

Последние новости

Общество

Праздничная афиша 1 мая 2024 года

30 апреля 2024
За здоровый образ жизни

Целую россыпь наград завоевали юные велосипедисты из Кировщины на домашних соревнованиях!

30 апреля 2024
2024 - Год качества

По итогам VII Всебелорусского народного собрания

30 апреля 2024
Сельское хозяйство

У таматна-агурковым царстве

30 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко подписал указ о призыве офицеров запаса на военную службу

29 апреля 2024
Актуально

В Кировске активно ведутся работы по ремонту и благоустройству улиц, дорог

29 апреля 2024
Кировск — здоровый город

Время выбирать здоровье!

29 апреля 2024
Духовность

28 апреля – Вход Господень в Иерусалим

28 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

28 апреля – Всемирный день охраны труда

28 апреля 2024
Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024