Темы

Плён працы хлебаробскай

Плён працы хлебаробскай

Сёлетняя ўборачная кампанія ў Беларусі стартавала раней звычайнага. Напрыканцы чэрвеня першыя зжатыя палосы з’явіліся і на хлебных палетках Кіраўшчыны. Уборка прайшла зладжана і ў аптымальна кароткія тэрміны і прынесла не толькі плённыя вынікі, але і дазволіла наглядна прадэманстраваць узровень арганізаванасці, гатоўнасці тэхнікі і адданасці кіраўскіх хлебаробаў роднай зямлі.

Аграрыі Кіраў­шчыны першымі ў вобласці завяршылі ўборку. Клін збожжавых і зернебабовых складаў 15121 гектар, рапс – 3338. Агульны хлебны каравай раёна склаў 53900 тон, сярэдняя ураджай­насць – 35,6 цэнтнера з гектара, масланасення рапсу намалочана 11215 тон пры ўраджайнасці 33,6 ц/га. Вынік нядрэнны, але ж, як лічыць першы намеснік старшыні – начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Сяргей Дарожкін, чакалі большага, таму ёсць яшчэ над чым працаваць. “Сапраўды, мець больш, чым атрымліваецца, нармальнае жаданне, – адзначае Сяргей Анатольевіч. – Віды на ўраджай былі добрыя, і мы планавалі перакрочыць 60-тысячны рубеж намалоту, але ж… Абвінавачваць у гэтым надвор’е, мабыць, не варта, і тым не менш, аналізуючы вынікі, можна сказаць, што раннія вясеннія замаразкі і непагадзь, што абрушылася на Беларусь у сярэдзіне ліпеня, зрабілі сваю справу. А больш нават на­шкодзіў град, які пабіў зернебабовыя. У асноўным пацярпелі палеткі ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” і ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне”. Увогуле ж, усе кіраўскія аграрыі прафесійна і з поўнай адказнасцю зрабілі сваю справу. Поўнасцю выкананы дзяржзаказ: здалі 6680 тон харчовага збожжа, 900 – ячменю піваварнага і 240 – рапсу. Рэй ва ўсім: і па валу, і па намалоце задавалі рассветаўцы. Збожжавых і зернебабовых у “Рассвеце” на круг атрымалі 49,1 цэнтнера, вал склаў 18006 тон, рапсу пры сярэдняй ўраджайнасці 43,2 цэнтнераў з гектара намалочана 4534 тоны”.

Калі гаварыць аб выніках жніва, то не лішнім будзе нагадаць, што сёлета ў раёне 31 збожжаўборачны экіпаж намалаціў больш тысячы тон збожжа кожны, 6 з іх больш 2 тысяч тон, і ўсе з ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”. 27 вадзіцеляў перавезлі больш тысячы тон зерня ад камбайнаў, з іх 1 вадзіцель больш 4 тысяч тон, 4 – больш 3 тысяч і 5 больш 2 тысяч тон. Пры тым, моладзь ніколькі не ўступала вопытным хлебаробам. Як доказ, маладзёжны экіпаж рассветаўцаў у саставе Андрэя Дразда і Аляксандра Краўцова, на рахунку якога 2696,4 тоны намалочанага збожжа, стаў пераможцам раённага спаборнірцтва на Жніве-2024. Відавочна, што ў сельскай гаспадаркі раёна ёсць будучае!

Гэта значнае дасягненне, якое стала магчымым дзякуючы эфектыўнай арганізацыі працы і высокаму ўзроўню дысцыпліны на рабочых месцах.

Важным аспектам падчас уборачнай стала арганізацыя аховы працы: з работнікамі праводзіліся інструктажы, вёўся ўзмоцнены кантроль за выкананнем імі тэхнікі бяспекі, маніторыліся працоўныя месцы на наяўнасць неабходнага ахоўнага абсталявання і захаванне ўсіх санітарных нормаў. У выніку, удалося пазбегнуць сур’ёзных здарэнняў.

Трэба адзначыць і матывацыю хлебаробаў. Падчас уборачнай для аплаты працы прымяняліся спецыяльныя расцэнкі; для ўдзельнікаў жніва было арганізавана гарачае харчаванне; кіраўніцтва раёна, гаспадарак, прафсаюзныя лідары ўшаноўвалі пераможцаў уборачнай прама ў полі.
Такім чынам, уборачная кампанія 2024 года стала яркім прыкладам таго, як зладжаная праца, сучасныя тэхналогіі, высокая кваліфікацыя кадраў, любоў да роднай зямлі і адданасць хлебаробскай справе могуць прывесці да добрых вынікаў. А дасягнутыя поспехі хай служаць асновай для далейшага развіцця аграрнага сектара Кіраўскага раёна і краіны ў цэлым.

Галіна РУСЕЦКАЯ.

Последние новости

Актуально

Квартиры в привязке к рабочим местам. Президент о задачах при строительстве арендного жилья

22 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Лукашенко обратил внимание на рост числа пустующих арендных квартир

22 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Акцент на арендное жилье. Как и где строить заветные квадраты — тема совещания у Александра Лукашенко

22 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Працаўнікоў філіяла СВК «Бераснёўскі» сканцэнтраваны на сяўбе азімых

22 сентября 2026
Читать новость
Актуально

VII ВНС: главное – в решениях

22 сентября 2026
Читать новость
Прямая линия

23 сентября прямую линию проведет заместитель начальника Могилёвской таможни Виктория Александровна Альшевская

22 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем