Темы

Родныя карані і салодкія плады

Родныя карані і салодкія плады

Раней вырошчванне кавуноў на беларускіх землях здавалася немагчымай раскошай, якая магла б развівацца толькі ў больш цёплых кліматычных зонах. Тым не менш, дзякуючы інавацыям у агранаміі і сучасным тэхналогіям, у Беларусі пераадолелі кліматычныя бар’еры. І сёння салодкую сакавітую ягаду вырошчваюць як на дачных участках і ў прыватных агародах, так і ў сельгасарганізацыях, у тым ліку і Кіраўскага раёна.

Пяты год вырошчваюць кавуны ў ААТ “Рассвет імя К.П. Арлоўскага”. Сёлета бахча раскінулася на адным гектары зямлі побач з садам у Валосавічах.

– Для вырошчвання кавуноў у гэтым годзе мы выкарыстоўвалі гатунак “бедуін”, які добра адаптаваны да мясцовых кліматычных умоў, – адзначае вядучы аграном-садавод «Рассвета» Аляксандр Іваніцкі. – Гэты гатунак адрозніваецца палепшанай устойлівасцю да халадоў і хвароб, а таксама больш кароткім вегетацыйным перыядам, што дазваляе ягадзе паспяхова расці і спець нават ва ўмовах умеранага клімату. Культура гэтая цеплалюбівая, таму свой шлях пачынае ў цяплічным камбінаце. Спецыялісты назіраюць за ростам і развіццём расады, якая потым трапляе ў адкрыты грунт.

Міхаіл Лёгкі

Мы ўжо сабралі каля 10 тон кавуноў. Сярэдняя вага адной ягады выходзіць дзесьці кілаграмаў 6–8. А самае галоўнае – нашы кавуны экалагічна чыстыя, бо яны вырашчаны на арганіцы. Гаспадаркай адразу рэалізаваны ўвесь сабраны ўраджай экзатычнай ягады. Рассветаўскія кавуны карыстаюцца попытам у пакупнікоў Бабруйска, Магілёва і Кіраўскага раёна.
Як заўважыў аграном, вырошчванне кавуноў патрабуе асаблівага падыходу. Работы па догляду за імі вельмі працаёмкія і патрабуюць фізічнай актыўнасці, асабліва падчас пасадкі, паліву, праполкі і збору ўраджаю. Работнікі павінны быць уважлівымі да стану раслін, каб не прапусціць хваробы і шкоднікаў.

– А наогул, вырошчванне кавуноў – гэта камандная праца, – падкрэслівае Аляксандр Іваніцкі. – Тут ад кожнага залежыць канчатковы вынік.

Мабыць, таму і не можа быць выпадковых людзей сярод садаводаў.
Міхаіл Лёгкі – садавод з дзесяцігадовым стажам. Такую працу абраў ужо свядома, калі выйшаў у адстаўку пасля службы ў Бабруйску ў батальёне міліцыі. Разам з жонкай вярнуліся на малую радзіму. У бацькоўскай хаце ў Валосавічах жыве яго брат, таму яны пераехалі ў дом бацькоў жонкі ў Мышкавічы.

– Пакуль узрост дазваляе, пайшоў працаваць, – дзеліцца сваімі разважаннямі Міхаіл Леанідавіч. – Я ж хлопец вясковы, хоць і пражыў доўгі час у горадзе. У бацькоў, зразумела, быў сад, шмат зямлі, таму сельская праца мне добра знаёма, прывучаны да яе з дзяцінства… Мабыць, адтуль, з дзяцінства, і прыйшлі жаданне і патрэбнасць працаваць на зямлі. А праца садавода – гэта наогул нешта незвычайнае, гэта сапраўдны запал, асабліва, калі гаворка ідзе пра такі далікатны і смачны прадукт, як кавун. А вырошчванне гэтай ягады патрабуе асаблівага падыходу: цярпення, працавітасці, любові да прыроды, тэхнічных ведаў, назіральнасці і абавязкова добрага настрою! Толькі тады можна атрымаць ідэальныя плады, такія як нашы: сакавітыя, духмяныя, з тонкай лупінай, адным словам, вельмі-вельмі смачныя.

Як бачыце, пасля мітуслівага гарадскога жыцця мы знайшлі тут спакой і гармонію, атрымліваем асалоду ад мернага рытму жыцця і простых радасцяў.

Галіна РУСЕЦКАЯ.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость