Темы

Ад выпускніка – да настаўніка

Ад выпускніка – да настаўніка

Сёлета педагагічны калектыў Жыліцкай дзіцячай школы мастацтваў папоўніўся яшчэ адным маладым спецыялістам. Выпускніца школы Лізавета Кісялёва скончыла Бабруйскую гімназію-каледж мастацтваў па спецыяльнасці “харэаграфічнае мастацтва” і вярнулася працаваць на сваю малую радзіму.

Падчас навучання ў школе мастацтваў Лізавета дэманстравала добрыя дадзеныя танцора, займалася з цікавасцю, ярка праяўляла сябе на сцэне. Таму зараз ужо калегі, а ў недалёкім мінулым настаўнікі спадзяюцца, што ў родных сценах яна праявіць сябе станоўча і з педагагічнага боку.
Чаму яшчэ адным? Таму што летась аналагічным чынам да педагагічнага калектыву далучылася таксама свая выпускніца Лізавета Арэшка, і таксама харэограф.

Такія падзеі маюць асаблівае значэнне як для маладых спецыялістаў, так і для ўстановы адукацыі, бо вяртанне выпускнікоў у родныя сцены сведчыць пра многае. Перш за ўсё, гэта знак таго, што школа мастацтваў не проста навучае, але і стварае ўмовы для прафесійнага росту і развіцця сваіх вучняў. Выпускнікі, якія вяртаюцца ў якасці маладых спецыялістаў, ужо валодаюць не толькі глыбокімі ведамі ў сваёй галіне, але і разуменнем унутранай культуры і спецыфікі работы навучальнай установы. Гэта робіць іх асабліва каштоўнымі членамі калектыву.

Маладыя спецыялісты, праходзячы шлях ад вучняў да настаўнікаў, становяцца сувязным звяном паміж мінулым і сённяшнім днём школы. Яны здольныя прыўнесці свежыя ідэі і сучасныя метады, захоўваючы пры гэтым павагу да традыцый і метадычных асноў, закладзеных іх настаўнікамі. Такі сімбіёз вопыту і наватарства спрыяе развіццю адукацыйнага працэсу і ўзбагачэнню вучэбнай праграмы.

Акрамя таго, вяртанне выпускнікоў у якасці маладых спецыялістаў – гэта станоўчы эфект, які дапамагае стварыць матывацыйнае асяроддзе для сённяшніх вучняў.

Жыліцкая дзіцячая школа мастацтваў, прыцягваючы сваіх выпускнікоў ужо да выкладчыцкай дзейнасці, не толькі ўмацоўвае свае пазіцыі як установа адукацыі, але і стварае платформу для развіцця новых пакаленняў прафесіяналаў. Вяртанне выпускнікоў у ролі маладых спецыялістаў пацвярджае эфектыўнасць і паспяховасць адукацыйнай мадэлі, закладзенай у гэтай школе, падкрэслівае яе ўклад у развіццё беларускай культуры і мастацтва.

Галіна Русецкая.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость