Темы

Гісторыя, якую нельга забываць

Гісторыя, якую нельга забываць

Па добрай традыцыі, калі завершаны асноўныя палявыя работы, напярэдадні Дня пажылых людзей мы імкнёмся асаблівую ўвагу надаць ветэранам гаспадаркі – праводзім шэраг мерапрыемстваў. Адно з іх – экскурсія на памятны знак “Памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці” ў вёсцы Боркі.

Экскурсію праводзіла дырэктар сеткі бібліятэк Кіраўскага раёна Марына Цвяткова, якая сваім пранікнённым расказам нікога не пакінула абыякавым.

Скульптурная кампазіцыя “Беларусь – журботная маці”, вуліца, на якой больш няма дамоў, а толькі фрагменты іх абвугленых сцен, полымя з фігурамі ахвяр, асуджаных да пакутлівай смерці, чорны калодзеж поўны слёз… Немагчыма спакойна глядзець на ўсё гэта, не выпрабоўваючы пачуцця болю і спагады. Вайна – гэта голад, смерць, жах і страх.

Тут панавала асаблівая атмасфера, напоўненая павагай і ўдзячнасцю да тых, хто аддаў свае жыцці за мірную будучыню. Пра гэта трэба гаварыць, гэта трэба паказваць, каб памяталі, каб не паўтарылі.
Экскурсанты таксама наведалі клуб-музей, паглядзелі ўрыўкі з фільма «Ідзі і глядзі», пазнаёміліся з гісторыяй стварэння памятнага знака «Памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці». Жадаючыя змаглі набыць памятныя сувеніры.

Ветэраны ўсклалі кветкі да манумента “Беларусь – журботная маці”, пакінулі водгук у гасцявой кнізе: “Памятаем, смуткуем. Хай ніколі не паўторыцца трагедыя на мірнай зямлі Беларусі!”.

Гэты візіт стаў не толькі данінай памяці, але і напамінам пра тое, як важныя мір і чалавечае жыццё. Ветэраны вярнуліся дадому з цеплынёй у сэрцах, разумеючы, што іх вопыт, мудрасць і памяць патрэбны для будучых пакаленняў.

Наталля Шапавалава, намеснік дырэктара ААТ “Рассвет імя К.П. Арлоўскага”.

Последние новости

Актуально

Бойцы студенческого отряда «Молодая гвардия» посетили музей ОАО «Рассвет им. К.П. Орловского»

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

На базе Кировского РЦСОН состоялся обучающий тренинг «Безопасное сопровождение»

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

На полях СХФ «Чигиринка» активно ведётся уборка урожая озимого ячменя

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Антикоррупционные механизмы

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Уборочная страда в КСУП «Нива-Барсуки» Кировского района

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Дни Союзного государства и молодежный праздник стартуют сегодня в фестивальном Витебске

17 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем