Темы

Захоўваючы памяць

Захоўваючы памяць

Дэлегацыя Белгародскага раёна Расійскай Федэрацыі на чале з намеснікам кіраўніка адміністрацыі – кіраўніком камітэта па развіцці аграпрамысловага комплексу Мікалаем Берднікам з сяброўскім візітам наведала Кіраўскі раён.

Знаходжанне расіян на Кіраўшчыне пачалося з наведвання мемарыяльнага знака “Памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці” ў Борках. Мінутай маўчання яны аддалі даніну памяці і павагі бязвінна загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны і ўсклалі кветкі да скульптуры “Беларусь – журботная маці”. Гэты візіт – чарговы важны крок да захавання гістарычнай памяці.

Падчас экскурсіі госці даведаліся пра трагічныя падзеі, якія адбыліся ў Борках 15 чэрвеня 1942 года. Кожнае слова экскурсавода выклікала ў іх глыбокія эмоцыі, дапамагло пранікнуцца атмасферай таго часу. Экскурсавод Марына Цвяткова звярнула ўвагу гасцей на тым, што кожная скульптура на знаку – гэта сімвал памяці, якая не згасае, і ўрокаў, якія мы павінны засвоіць самі і перадаваць
наступным пакаленням.

Пасля экскурсіі яе ўдзельнікі наведалі капліцу ў гонар іконы Божай Маці “Взыскание погибших”, запалілі свечкі, выказаўшы тым самым свае пачуцці і смутак.
– Наведванне такіх месцаў вельмі цяжка для душы. Сэрца замірае кожны раз, калі мы прыязджаем сюды, – пацвердзіў важнасць захавання гістарычнай памяці для будучых пакаленняў Мікалай БЕРДНІК. – Даволі цяжка сёння ўспрыняць тое, што было некалі даўно. Мы, вядома, пакаленне маладзейшае, магчыма не зусім разумеем, што адбывалася, як людзі жылі, выжывалі тады. Але заўсёды, наведваючы Боркі, разумееш, што калі мы не будзем памятаць зверстваў фашыстаў у дачыненні да нашых народаў, то згубім усё, што у нас ёсць, было і за што загінулі ні ў чым не павінныя людзі.

Галіна РУСЕЦКАЯ.
Фота Сяргея АЧЫНОВІЧА.

Последние новости

Актуально

Бойцы студенческого отряда «Молодая гвардия» посетили музей ОАО «Рассвет им. К.П. Орловского»

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

На базе Кировского РЦСОН состоялся обучающий тренинг «Безопасное сопровождение»

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

На полях СХФ «Чигиринка» активно ведётся уборка урожая озимого ячменя

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Антикоррупционные механизмы

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Уборочная страда в КСУП «Нива-Барсуки» Кировского района

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Дни Союзного государства и молодежный праздник стартуют сегодня в фестивальном Витебске

17 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем