Темы

Прафілактыка электратраўматызму – у малюнках

Прафілактыка электратраўматызму – у малюнках

У Магілёве 23 снежня падведзены вынікі абласнога конкурсу па прафілактыцы электратраўматызму сярод вучняў.
Арганізатарамі конкурсу выступілі РУП “Магілёўэнерга”, галоўнае ўпраўленне па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама і філіял ДУ “Дзяржаўны энергетычны і газавы нагляд” па Магілёўскай вобласці.


Як паведаміў начальнік раённай Энергагазінспекцыі Мікалай РУСЕЦКІ, у раённым этапе конкурсу прыняло ўдзел больш за 40 вучняў школ раёна. Мікалай Пятровіч адзначыў, што ўдзел у такіх конкурсах не толькі дапамагае знізіць рызыку электратраўматызму, але і развівае ў вучняў такія якасці як уважлівасць, дысцыпліна, здольнасць да аналізу і вырашэння розных пытанняў.

У выніку ў малодшай узроставай групе пераможцамі першага этапа конкурсу сталі:
1 месца –
Маргарыта Якавенка,
СШ №2 імя К.П.Арлоўскага;
2 месца – Мікіта Мельнікаў,
Мышкавіцкая СШ;
3 месца –
Сафія Нікіфарава,
СШ №1;
у сярэдняй узроставай групе:
1 месца – Аліса Аўсянік,
Мышкавіцкая СШ;
2 месца –
Анастасія Юхнавец,
Чыгірынская СШ;
3 месца –
Аляксандр Суконка,
Дабаснянская СШ;
у старэйшай узроставай
групе ўсе вучні з СШ №2
імя К.П.Арлоўскага:
1 месца –
Дар’я Садоўская;
2 месца –
Крысціна Фіневіч;
3 месца –
Святлана Райкова.


Конкурс праводзіўся сярод вучняў 2–11 класаў у трох узроставых групах: 7–10, 11–14 і 15–18 гадоў.
Раённы этап конкурсу складаўся з двух частак: вучні, якія занялі першыя тры месцы ў конкурсе малюнкаў і плакатаў, прымалі ўдзел у віктарыне па электрабяспецы.
Па выніках абласнога этапа Маргарыта Якавенка стала пераможцай!
Дзяўчынка не толькі падзялілася ўражаннямі ад удзелу ў конкурсе, але і расказала, што ёй даў год адыходзячы і чаго яна чакае ад года наступнага.
– Ад удзелу ў конкурсе па электратраўматызму я атрымала шмат станоўчых уражанняў. Па-першае, падчас падрыхтоўкі малюнка, а потым да віктарыны, я даведалася шмат новага па гэтай тэме і цяпер атрыманымі ведамі абавязкова буду карыстацца ў паўсядзённым жыцці, а па-другое, я хоць і хвалявалася, было вельмі прыемна заваяваць перамогу і падарункі за яе.
А што мне даў год адыходзячы? Напэўна, як і многім, ён пакінуў шмат успамінаў. Я перайшла ў 5 клас, вучоба стала крыху іншай, бо нас ужо вучаць розныя настаўнікі. Так як я чалавек творчы, то прымала ўдзел у многіх конкурсах і атрымлівала дыпломы. Мне запомнілася экскурсія класам у Магілёў, наведванне Буйніцкага поля. Гэта паездка нас яшчэ больш зблізіла.
Мой старэйшы брат Стас скончыў у 2024 годзе 9 класаў і зараз вучыцца ў Клічаве.
Яшчэ ў гэтым годзе ў мяне з’явіліся 2 любімыя пітомцы – кошкі Мурка і Каліна.
Ад будучага года я чакаю новых уражанняў. Буду старацца добра вучыцца і далей удзельнічаць у розных конкурсах і імкнуцца перамагчы. А галоўнае, хачу, каб у наступным годзе ўсе мае родныя і блізкія былі шчаслівыя і здаровыя і каб над намі было толькі мірнае неба.
А зараз, як і ўсе, мы рыхтуемся да сустрэчы Новага года: упрыгожылі дома ёлку і будуем сямейныя планы на святы.
Падрыхтавала Галіна РУСЕЦКАЯ.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость