“Ад усёй душы”

26 снежня ва ўсіх рэгіёнах краіны стартавала рэспубліканская навагодняя дабрачынная акцыя “Ад усёй душы”. Ініцыяваная два гады таму Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Рыгоравічам Лукашэнкам, акцыя стала добрай навагодняй традыцыяй. Гэта ініцыятыва накіравана на аказанне дапамогі і падтрымкі тым, хто ў ёй мае патрэбу. Такая акцыя аб’ядноўвае людзей розных узростаў і прафесій, дазваляючы ім унесці свой уклад у агульную справу і падарыць часцінку сваёй цеплыні і клопату іншым.
У мінулы чацвер да дабрачыннай акцыі “Ад усёй душы” далучыліся і кіраўчане. У санаторыі імя К.П.Арлоўскага прайшло ўрачыста-святочнае мерапрыемства – адкрыццё акцыі.
Дырэктар раённага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Алеся Сітцава, старшыня раённай арганізацыі ГА ”Беларускі фонд міру” Вольга Гаршкова, старшыня раённага Савета ветэранаў Эма Карпук павіншавалі пажылых грамадзян – удзельнікаў мерапрыемства – з Новым годам і Калядамі. Пажадалі ім здароўя, шчасця, міру і дабрабыту.