Темы

Цуд і радасць – дзецям

Цуд і радасць – дзецям

Напярэдадні навагодніх святаў у Кіраўску адбылася яркая падзея ў рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці”. Традыцыйнае дзіцячае свята прайшло ў раённым Доме культуры пры ўдзеле кіраўніцтва раёна: старшыні райвыканкама Галіны Слабоднікавай, старшыні раённага Савета дэпутатаў Алены Сакадынец, намесніка старшыні райвыканкама Таццяны Бяляўскай. Мерапрыемства падарыла хлопчыкам і дзяўчынкам незабыўныя ўражанні.

Галіна Слабоднікава асабіста павіншавала юных жыхароў раёна з надыходзячымі зімовымі ўрачыстасцямі. Яна адзначыла, што дзеці Кіраўшчыны растуць разумнымі і таленавітымі, паспяхова ўдзельнічаюць у розных конкурсах, спаборніцтвах, алімпіядах, папаўняючы скарбонку дасягненняў раёна заслужанымі ўзнагародамі.
“Вам, дарагія дзеці, пашанцавала нарадзіцца і жыць у нашай цудоўнай Беларусі – мірнай і спакойнай краіне. У вас ёсць усе магчымасці атрымаць добрую адукацыю, займацца творчасцю, спортам, рэалізоўваць свае таленты, – падкрэсліла кіраўнік раёна. – Мы шчыра ганарымся вашымі дасягненнямі, упэўнена, што ў новым годзе іх будзе яшчэ больш!”. Галіна Паўлаўна выказала надзею, што Новы Год прынясе дзецям шмат радасці, шчасця і здзяйснення запаветных жаданняў. Пажадала ім любіць сваю Радзіму, шанаваць блізкіх, мір і згоду.
Да надыходзячага Новага года ад імя вучняў устаноў адукацыі раёна старшыні райвыканкама падарылі саламяныя навагоднія цацкі- абярэгі, зробленыя дзецьмі, як сімвал абароны, сонца, удачы, любві і дастатку. Галіна Паўлаўна адзначыла, што з такімі абярэгамі Кіраўшчына будзе яшчэ больш квітнеючай і паспяховай!
Для маленькіх гасцей быў створаны сапраўдны казачны свет. У цэнтры ўвагі стаяла прыгажуня-ёлка, вакол якой разгарнуліся вясёлыя гульні і танцы. Дзеці сустрэліся з героямі любімых казак, удзельнічалі ў захапляльных конкурсах. Асаблівую атмасферу свята дапамаглі стварыць творчыя калектывы сфер культуры і адукацыі раёна.
Такія мерапрыемствы не толькі дораць дзецям станоўчыя эмоцыі, але і садзейнічаюць умацаванню нацыянальных каштоўнасцяў, развіццю творчасці і выхаванню павагі да традыцый.
Акцыя “Нашы дзеці” ўжо стала неад’емнай часткай жыцця многіх сем’яў нашага раёна, як і ва ўсёй Беларусі, і кожны год яна дорыць радасць і шчасце сотням дзяцей. Гэтай унікальнай дабрачыннай ініцыятыве, якая праходзіць пад патранатам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі, у наступным годзе споўніцца 30 гадоў. За гэты час яна ператварылася ў сапраўдны марафон дабрыні.
Яўгенія БЯЛЬКО.
Фота аўтара.

Последние новости

Актуально

В Кировске прошел районный выпускной вечер — большой фоторепортаж

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Пётр Яцкевич — ветеран труда ОАО «Рассвет им. К.П.Орловского» даёт совет молодым аграриям

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

«Беларусь помнит. Помним каждого». Как реализуют проект школьники Кировского района

12 июня 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сенокосная страда в СХФ «Чигиринка»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Юные кировчане приняли участие в III региональном художественном конкурсе «РЭХА ПЕРАМОГІ. Ажыўшыя лісты вайны»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Конкурс для молодых семей «Властелин села-2026» состоится 16 июня

12 июня 2026
Читать новость