Темы

Акцыя “Нашы дзеці” працягваецца…

Акцыя “Нашы дзеці” працягваецца…

Гэты дабрачынны праект застаецца важнай сацыяльнай ініцыятывай, аб’ядноўвае неабыякавых людзей, якія імкнуцца падарыць радасць і падтрымку дзецям.
У рамках акцыі намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні, дырэктар ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” Аляксандр Багель, намеснік дырэктара сельгаставарыства Наталля Шапавалава, старшыня прафкама гаспадаркі Святлана Акуліч наведалі сям’ю Казюліных у Валосавічах. У сям’і выхоўваецца сямёра дзяцей, усе яны атрымалі навагоднія падарункі і прысмакі ад гасцей.
Аляксандр Іванавіч пажадаў рабятам і іх бацькам моцнага здароўя і дабрабыту ў новым годзе, дзецям – добрай вучобы, слухацца бацькоў і дапамагаць ім, быць дружнымі і клапаціцца адзін пра аднаго, а бацькам – сіл і цярпення, узаемаразумення і падтрымкі.
Дзеці былі рады гасцям, падарункам, спявалі песні і дзяліліся сваімі планамі.
У святочныя дні Дзед Мароз і Снягурка наведалі і прыёмную сям’ю Наталлі Бегуновай з аграгарадка Мышкавічы, у якой выхоўваецца шасцёра дзяцей.
Ствараючы святочны настрой і дорачы радасць, ва ўтульнай атмасферы сямейнага цяпла дзеці атрымалі падарункі ад ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”. Госці пажадалі ўсім шчасця і здароўя ў новым годзе.
Такія ініцыятывы робяць святы па-сапраўднаму чароўнымі, ствараюць атмасферу сацыяльнай падтрымкі і нагадваюць пра важнасць сямейных каштоўнасцяў у грамадстве, пра тое, што клопат пра будучыню краіны пачынаецца з клопату пра дзяцей…

У рамках акцыі член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дырэктар ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” Аляксандр Багель, Наталля Шапавалава і Святлана Акуліч завіталі з віншаваннямі, падарункамі і салодкасцямі да выхаванцаў Кіраўскага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.
Госці павіншавалі рабят з навагоднімі і каляднымі святамі, уручылі цацкі, развіваючыя гульні і цукеркі. Вочы дзетак свяціліся радасцю, а на вуснах былі шчырыя ўсмешкі. Было бачна, што ім вельмі спадабаліся падарункі і яны былі ўдзячныя за клопат і ўвагу. Рабяты разам з дарослымі, з Дзедам Марозам і Снягуркай вадзілі карагоды, спявалі.
– Раство і Новы год – гэта заўсёды час чараўніцтва. Дзеці ў гэтыя дні асабліва чакаюць казку і цудаў, – адзначыў Аляксандр Багель. – А рабяты з пэўнымі асаблівасцямі здароўя, акрамя іншага, маюць вялікую патрэбу ў клопаце і станоўчых эмоцыях. Наведваючы гэтых дзетак, бачыш, наколькі яны шчырыя, адкрытыя, добразычлівыя.
У нашай краіне кожнае дзіцяці агорнута падтрымкай і клопатам. Рабяты маюць цудоўныя магчымасці для навучання, раскрыцця сваіх талентаў, заняткаў рознымі відамі спорту. Пад пільнай увагай дзеці з асаблівасцямі развіцця. Для іх створаны і працуюць цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, у якіх рабяты атрымліваюць медыцынскую, псіхалагічную і адукацыйную дапамогу. Увогуле, кіраўніцтва нашай краіны робіць усё магчымае, каб
сацыяльная падтрымка сем’яў з дзецьмі толькі ўмацоўвалася.


Галіна РУСЕЦКАЯ,

Людміла СЯМЁНАВА.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость