Вехі гісторыі раёна

Вехі гісторыі раёна

Першыя звесткі аб сацыяльна-эканамічным развіцці раёна ўпамінаюцца ў 1939 годзе.
На той час на тэрыторыі Кіраўшчыны пражывала 53,7 тыс. чалавек, налічвалася 106 калгасаў, якія аб’ядноўвалі 9673 сялянскія гаспадаркі, 1 саўгас, 2 МТС (85 трактароў). Пасяўныя плошчы складалі 38675 га. Налічвалася 227 галоў буйной рагатай жывёлы ў дзяржаўным сектары і 4894 у калгасах; 10268 галоў – у калгаснікаў і 1391– у прыватным сектары.
На тэрыторыі раёна працавалі 51 пачатковая, 15 няпоўных сярэдніх і 1 сярэдняя школа. Былі адны пастаянныя яслі на 15 месцаў і 49 сезонных ясляў на 646 месцаў.
Медыцына была прадстаўлена адной бальніцай на 30 ложкаў, чатырма фельчарскімі і фельчарска-акушэрскімі пунктамі, дзе працавалі 7 урачоў, 11 фельчараў, 18 акушэрак, 9 медыцынскіх сясцёр.
Стваральная праца жыхароў Кіраўшчыны была перарвана Вялікай Айчыннай вайной, 30 чэрвеня
1941 года тэрыторыя раёна была поўнасцю акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі, вызвалена – 28 чэрвеня 1944 года.
1945–1950-я гады былі часам гераічнай працы ўсяго насельніцтва раёна па аднаўленні разбуранай вайной гаспадаркі.
У студзені 1945 года ў раёне было арганізавана 105 калгасаў.
1 верасня 1946 года пачалі работу 67 устаноў адукацыі, раённая бібліятэка і 16 хат-чытальняў.
Да 1947 года ў раёне было пабудавана 286 дамоў. Уставалі з руінаў спаленыя вёскі…
У 1949 годзе з Бабруйска ў Кіраўск праз вёску Любонічы была праведзена высакавольтная лінія электраперадач.
У 50-х гадах пачалося будаўніцтва прамысловых прадпрыемстваў.
Дзякуючы вялікім намаганням старэйшага пакалення, была адноўлена інфраструктура раёна, якая забяспечвала паўнацэннае жыццё грамадзян.

Последние новости

Кировск — здоровый город

С 19 по 25 апреля 2026 года Беларусь принимает участие в проведении Европейской недели иммунизации

23 апреля 2026
Читать новость
Кировск — здоровый город

Инфекции, о которых нужно знать всё

23 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Перед майскими праздниками профсоюзные юристы помогут решить трудовые вопросы

23 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Итоги районного этапа республиканского конкурса научно-популярного видео «Территория знаний»

23 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Эвелина Невинская — победитель в двух номинациях фестиваля-конкурса детского творчества «Хочу стать звездой»

23 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Профориентация от УО «Могилевский государственный колледж искусств» прошла в Кировске

23 апреля 2026
Читать новость

Рекомендуем