Юбілей раёна: яркія моманты і мерапрыемствы

Юбілей раёна: яркія моманты і мерапрыемствы

12 лютага Кіраўскі раён адзначыў сваё 90-годдзе. Гэта дата стала значнай падзеяй для ўсіх яго жыхароў. Мерапрыемствы, прысвечаныя юбілею, ахапілі розныя ўзроставыя і сацыяльныя групы.

У гонар свята ў школах прайшлі ўрачыстыя лінейкі і іншыя тэматычныя мерапрыемствы, прысвечаныя гісторыі раёна, яго дасягненням, падчас якіх вучні даведаліся аб значных падзеях і людзях, што аказалі ўплыў на развіццё рэгіёну, у розныя часы праслаўлялі нашу малую радзіму.
У дзіцячых садах таксама прайшло шмат яркіх і пазнавальных мерапрыемстваў. Для дзяцей былі наладжаны конкурсы, гульні, святы, падчас якіх яны знаёміліся з гісторыяй Кіраўшчыны ў гульнявой форме. Гэта дазволіла юным кіраўчанам з ранняга ўзросту адчуць сваё дачыненне да культурнай і гістарычнай спадчыны раёна.
У рамках урачыстасцяў ва ўстановах культуры арганізаваны выставы, якія адлюстроўваюць гісторыю станаўлення раёна і сённяшнія яго дасягненні.
Праходзілі мерапрыемствы, накіраваныя на ўмацаванне духу супрацоўніцтва і карпаратыўнага адзінства, і ў працоўных калектывах.
Асабліва актыўна і крэатыўна кіраўчане ўсіх узростаў віншавалі з юбілеем любімы раён і адзін аднаго, выкарыстоўваючы магчымасці сацыяльных сетак рэдакцыі, дзе публікаваліся іх арыгінальныя пасты, відэа і фотаздымкі, у якіх яны дзяліліся з землякамі радасцю і цёплымі пажаданнямі.
Юбілей раёна – гэта сапраўднае свята для ўсіх яго жыхароў, аб’яднаных у агульным імкненні да захавання і развіцця гістарычнай і культурнай спадчыны Кіраўшчыны. Мерапрыемствы з нагоды 90-годдзя раёна будуць працягвацца.

Последние новости

Актуально

«ПЬЯНОМУ И БЕСПРАВНОМУ НЕ МЕСТО НА ДОРОГЕ!»

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Единый день информирования в Кировском районе газоснабжения

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Единый день информирования прошел в Кировском районном Центре социального обслуживания населения

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

О мерах безопасности на республиканском субботнике

16 апреля 2026
Читать новость
Благоустройство

18 апреля – республиканский субботник. На что пойдут заработанные деньги?

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Лукашенко подписал указ о приеме в белорусское гражданство 230 человек

16 апреля 2026
Читать новость

Рекомендуем