Темы

З любоўю да Радзімы…

З любоўю да Радзімы…

Анатоль Канстанцінавіч Клышка нарадзіўся 16 красавіка 1935 года ў вёсцы Данейкі (цяпер Баранавіцкі раён Брэсцкай вобласці) ў сялянскай сям’і. Беларускі, савецкі празаік, журналіст, крытык, перакладчык, педагог, аўтар беларускага буквара, які з 1969 году вытрымаў дзясяткі выданняў.

Яго старэйшы брат Міхась Клышка таксама беларускі мовазнаўца, аўтар першага ў беларускай лексікаграфіі «Слоўніка сінонімаў і блізказначных слоў».
Сям’я Клышкі – малазямельныя сяляне, майстры на ўсе рукі. Бацька цяслярыў, сталярыў, шклярыў, маці абшывала ўсю вёску і была вядомай у вёсцы песенніцай. Яна ведала шмат беларускіх, рускіх, польскіх песень. Пазней ад маці Анатоль Клышка зрабіў многія фальклорныя запісы (гэта звыш двухсот беларускіх народных песень).
Падчас вучобы ў Навагрудскім педагагічным вучылішчы ў 1950 годзе Анатоль Клышка дэбютаваў з вершам «Мы з’ядналіся ў калгас» у навагрудскай гарадской газеце «Звязда», дзе пасля працаваў карэктарам. З 1953 да 1958 гады ён вучыўся на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Анатоль Клышка займаўся даследаваннямі праблем развіцця беларускай паэзіі (творчасць М.Багдановіча, М.Танка, П.Панчанкі, А.Вялюгіна, Р.Барадуліна і інш.), вершазнаўства, методыкі навучання і выкладання літаратуры ў школе.
Пераклаў на беларускую мову «Новы запавет», раман старажытна-грэчаскага пісьменніка Лонга «Пастушыная гісторыя пра Дафніса і Хлою». Перакладаў з польскай, нямецкай, лацінскай, украінскай і іншых моў.
Яго мастацкія творы адметныя арыгінальнасцю думкі і формы, дакладнасцю ацэнак, яркасцю стылю («Чабарок», «У лясах Белавежы», «Самая лепшая хатка», «Францыск Скарына, альбо Як да нас прыйшла кніга» і шмат іншых).
Анатоль Канстанцінавіч узнагароджаны медалямі Францыска Скарыны, «За працоўную доблесць», «Ветэран працы», літаратурнай прэміяй імя Васіля Віткі. А буквар Анатоля Клышкі ўзнагароджаны залатым медалём Міжнароднай Лейпцыгскай выставы ў 1977 годзе, сярэбраным медалём на ВДНГ СССР, у 1999 годзе буквар атрымаў першую прэмію на конкурсе «Падручнік года».
Сэрца Анатоля Клышкі перастала біцца 14 красавіка 2021 года. Пасля сябе ён пакінуў адметны след – кнігі, якія вучаць бясконца любіць Радзіму.


Ірына РУДАК, бібліятэкар.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость