Гучы, родная мова!

24 красавіка ў Сярэдняй школе №2 г.Кіраўска імя К.П.Арлоўскага прайшоў Дзень беларускай мовы.

Увесь дзень у школе панавала атмасфера роднай мовы. На перапынках вучні і настаўнікі размаўлялі па-беларуску, паглыбляючы свае веды і практыкуючы гаворку.

Сапраўдным упрыгожаннем Дня беларускай мовы стала выстава цікавых беларускіх слоў, арганізаваная вучнямі 5-11 класаў у фае першага паверха. Дзеці падабралі не толькі незвычайныя словы, але і цікавыя ілюстрацыі да іх.

Вынікам гэтай працы стаў школьны слоўнік «Гучы, родная мова», які будзе служыць карысным дапаможнікам для ўсіх, хто цікавіцца беларускай мовай і культурай.
