Темы

Свята працы, вясны і міру!

Свята працы, вясны і міру!

У чацвер Кіраўшчына разам з усёй краінай урачыста, маляўніча, весела і са спартыўным запалам сустрэла Свята працы. Першамай аб’ядноўвае людзей розных узростаў і прафесій,
у гэты дзень гучалі словы ўдзячнасці за добрасумленную працу ў адрас перадавікоў вытворчасці і ўсіх працаўнікоў, чыімі рукамі ствараецца дабрабыт нашай Радзімы.
У гэты святочны дзень каля раённай дошкі Гонару адбылося ўрачыстае мерапрыемства з удзелам прадстаўнікоў раённай улады, працоўных і вучнёўскіх калектываў, арганізацый і ўстаноў горада, грамадскіх аб’яднанняў. Сярод ганаровых гасцей – старшыня райвыканкама Галіна Слабоднікава, старшыня раённага Савета дэпутатаў Алена Сакадынец, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандр Багель, члены раённага выканаўчага камітэта.

Пачаліся святочныя мерапрыемствы з ускладання кветак да абеліскаў на Алеі Славы Герояў. З прывітальным словам да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнулася старшыня райвыканкама Галіна Слабоднікава. Яна адзначыла, што Свята працы пацвярджае высокую грамадзянскую адказнасць, патрыятызм і згуртаванасць беларускага народа, а гэта асабліва важна сёння, калі ад эфектыўнай працы і самааддачы кожнага залежаць стабільнасць, незалежнасць і сувернітэт нашай дзяржавы.

Важнай падзеяй напярэдадні Першамая старшыня райвыканкама назвала занясенне Магілёўскай вобласці на Рэспубліканскую дошку Гонару па выніках работы за 2024 год. Гэтаму садзейнічала адказнае стаўленне да сваіх абавязкаў руплівых працаўнікоў Прыдняпроўскага краю.
– Упэўнена, мы не спынімся на дасягнутым, нашай любові да роднай зямлі хопіць, каб захаваць і прымножыць яе багацці, – адзначыла Галіна Паўлаўна. Яна ўручыла пасведчанні аб занясенні на раённую дошку Гонару кіраўнікам арганізацый, якія па выніках штогадовага раённага спаборніцтва сярод галін народнай гаспадаркі Кіраўскага раёна за 2024 год сталі пераможцамі, а таксама прадстаўнікам розных сфер дзейнасці, якія ў дастоены звання “Лепшы па прафесіі”.
Затым быў дадзены старт велапрабегу “За здароўем на веласіпедзе”, прысвечанаму 80-годдзю Вялікай Перамогі, удзел у якім прынялі прадстаўнікі розных пакаленняў: ад садкоўцаў да ветэранаў працы.

Подробно в номере № 33-34 (10655-10656).


Людміла СЯМЁНАВА.

Последние новости

Актуально

Жатва на Кировщине идёт полным ходом

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

Молодёжный экипаж хлеборобов Кировского района достигли рубежа в 1000 тонн

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

Студотрядовцы делают Кировск чище и уютнее

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

Уборка тритикале. Что на очереди у кировских хлеборобов

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

С 28 июля стартует акция «В школу с полным рюкзаком»

28 июля 2026
Читать новость
Общество

Подростки побывали на экскурсии в производственном отделе Кировского райпо

28 июля 2026
Читать новость