Темы

Слова – як подзвіг

Слова – як подзвіг

5 мая на базе Клічаўскага раёна адбылося мерапрыемства з удзелам начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама Кацярыны Музычэнкі і галоўных рэдактараў сродкаў масавай інфармацыі ўсіх раёнаў вобласці, прымеркаванае да Дня друку і Дня работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі, прысвечанае 80-годдзю Вялікай Перамогі і подзвігу ваенных журналістаў.


Падчас правядзення круглага стала “Слова, якое стала бессмяротным. Журналісты Магілёўшчыны ў гады Вялікай Айчыннай вайны” Кацярына Музычэнка павіншавала журналістаў з прафесійным святам, падзякавала ім за няпростую штодзённую працу, цярпенне, мудрасць і творчасць. Яна адзначыла, што Клічаўскі раён – гэта сэрца партызанскага руху на Магілёўшчыне ў гады Вялікай Айчыннай вайны, а Усакінскія лясы былі свайго роду фарпостам народнага супраціўлення. Тут выдаваліся Клічаўскі “Голас партызана”, друкаваныя органы Асіповіцкага, Кіраўскага, Бабруйскага райкамаў партыі, абласная газета “За Радзіму”.
За круглым сталом гаварылі аб значэнні друкаванага слова ў гады Вялікай Айчыннай вайны,
укладзе ваенных журналістаў Магілёва, Клічаўскага, Бабруйскага і Кіраўскага раёнаў у перамогу над фашыстамі, іх ролі ў захаванні праўды аб гераізме і мужнасці нашага народа ў гады вайны і перадачы яе будучым пакаленням.
Памяць пра вайну, пра тых, хто абараніў свабоду і незалежнасць нашай Радзімы ў гады Вялікай Айчыннай вайны, – і сёння неад’емная частка працы журналістаў, іх адказнасці перад чытачамі і перад гісторыяй.


Галоўны рэдактар газеты “Магілёўскія ведамасці” Аляксандр Булай перадаў у Музей Славы Магілёўшчыны ўнікальную кнігу Канстанціна Сіманава “Разные дни войны” з аўтографам аўтара.
Удзельнікі мерапрыемства ўсклалі кветкі да памятнага знака “Ваенным журналістам прысвячаецца…” у Клічаве. Журналісты наведалі мемарыяльны комплекс Партызанскай славы “Усакіна”, азнаёміліся з побытам партызан у гады Вялікай Айчыннай вайны, усклалі кветкі да брацкай магілы і ўшанавалі памяць абаронцаў Айчыны мінутай маўчання.


Галіна РУСЕЦКАЯ.

Последние новости

Актуально

Жатва на Кировщине идёт полным ходом

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

Молодёжный экипаж хлеборобов Кировского района достигли рубежа в 1000 тонн

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

Студотрядовцы делают Кировск чище и уютнее

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

Уборка тритикале. Что на очереди у кировских хлеборобов

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

С 28 июля стартует акция «В школу с полным рюкзаком»

28 июля 2026
Читать новость
Общество

Подростки побывали на экскурсии в производственном отделе Кировского райпо

28 июля 2026
Читать новость