Темы

З песняй да Перамогі!

З песняй да Перамогі!

Калектыў дзіцячай школы мастацтваў г.Кіраўска прыняў актыўны ўдзел у патрыятычнай акцыі «З песняй да Перамогі!». Мерапрыемства атрымалася цёплым і кранальным, яно аб’яднала юных музыкантаў, мастакоў і выкладчыкаў у выкананні песень ваенных гадоў.
Выканаўцы выбралі творы, якія адлюстроўваюць падзеі Вялікай Айчыннай вайны. Яны гучалі шчыра і пранікліва, напаўняючы сэрцы слухачоў падзякай і павагай да подзвігу нашых продкаў. Кожная музычная кампазіцыя нібы аддавала даніну памяці вялікаму подзвігу герояў, чые бяспрыкладныя адвага і стойкасць дазволілі захаваць свабоду нашай Радзімы.
Гэта акцыя стала своеасаблівай ніткай памяці, злучаючы мінулае і сучаснасць, дазваляючы маладому пакаленню адчуць сувязь часоў.
Акрамя музычнага выканання, былі прадстаўлены творчыя работы юных мастакоў. Дзеці выказалі сваё ўспрыманне Дня Перамогі ў малюнках, падкрэсліўшы важнасць міру і адзінства народа, пачуццё гонару і любові да сваёй краіны.
Акцыя «З песняй да Перамогі!» стала выдатным прыкладам пераемнасці традыцый і выхавання патрыятызму сярод падрастаючага пакалення. Яна ў чарговы раз прадэманстравала адзінства беларусаў у імкненні захаваць памяць аб пакаленні пераможцаў і перадаць яе наступным пакаленням.

Последние новости

Актуально

В Кировске прошел районный выпускной вечер — большой фоторепортаж

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Пётр Яцкевич — ветеран труда ОАО «Рассвет им. К.П.Орловского» даёт совет молодым аграриям

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

«Беларусь помнит. Помним каждого». Как реализуют проект школьники Кировского района

12 июня 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сенокосная страда в СХФ «Чигиринка»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Юные кировчане приняли участие в III региональном художественном конкурсе «РЭХА ПЕРАМОГІ. Ажыўшыя лісты вайны»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Конкурс для молодых семей «Властелин села-2026» состоится 16 июня

12 июня 2026
Читать новость