Темы

Зялёная ініцыятыва гараджан

Зялёная ініцыятыва гараджан

Напрыканцы мінулага тыдня ў Кіраўску прайшла акцыя па азеляненні, якая аб’яднала жыхароў дамоў 56 Б, 56 В і 56 Г па вуліцы Арлоўскага ў імкненні зрабіць свой двор зеляней і ўтульней. Мерапрыемства прайшло ў рамках Года добраўпарадкавання і Дня сям’і.


У калектыўнай пасадцы дрэў прынялі ўдзел цэлыя сем’і: і бацькі, і дзеці. Кожны ўнёс свой уклад у агульную справу. Дзякуючы гэтаму побач з дамамі з’явіліся маладыя елкі, лістоўніцы, каштаны і бярозы – дрэвы, якія будуць радаваць не адно пакаленне кіраўчан. Для многіх гэта стала не проста добрай справай – добраўпарадкаваннем, але і магчымасцю правесці час разам, паказаць дзецям важнасць клопату аб прыродзе і сваёй малой радзіме.
Марына ЛУКАШОВА, галоўны спецыяліст Кіраўскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, жыхарка д.56 Б:
– У нас прайшоў дзень азелянення. По ініцыятыве жыхароў і непасрэдна намі высаджаны дрэвы, якія ў хуткім часе будуць радаваць нас сваёй прыгажосцю. Мы запрашаем усіх кіраўчан прымаць удзел у такіх акцаях. Зробім наш Кіраўск зеляней, прыгажэй і утульней для пражывання.
Аляксей Пад’ялоўскі, ліцэіст Магілёўскага спецыялізаванага ліцэя МУС Рэспублікі Беларусь:
– 15 мая мы адзначылі Дзень сям’і. Я лічу яго важным святам для ўсіх нас. Таму пасадка дрэў стала знакавай падзеяй, і я вельмі рады, што прыняў у ёй удзел. Пасаджаныя сёння дрэвы вырастуць, і буду рады за кожнае з іх, бо ў будучым яны прынясуць карысць не толькі нам, а і наступным пакаленням.
Такія мерапрыемствы не толькі зменьваюць тэрыторыю, але і аб’ядноўваюць людзей, фарміруючы адказнае і неабыякавае стаўленне да свайго дома, двара, горада. Цяпер у жыхароў з’явіўся не толькі ўтульны зялёны куток, але і цёплыя ўспаміны пра тое, як разам стваралі прыгажосць сваімі рукамі. А дапамог у ажыццяўленні задуманага Бабруйскі лясгас, які на бязвыплатнай аснове прадаставіў саджанцы. Шчыра дзякуем ім за ўклад у добраўпарадкаванне Кіраўшчыны і падтрымку важных ініцыятыў.


Галіна РУСЕЦКАЯ.

Последние новости

Актуально

Дзень народнага адзінства. Што аб’ядноўвае беларусаў?

14 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Лукашенко в преддверии Дня народного единства вручил госнаграды заслуженным представителям различных сфер

14 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Блогеры из Китая посетили Жиличский дворцово-парковый ансамбль

14 сентября 2026
Читать новость
Актуально

В Кировске стартовал сезон осенних ярмарок!

14 сентября 2026
Читать новость
Молодежная политика

У пионеров — День рождения!

13 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Профессия – восстанавливать справедливость

12 сентября 2026
Читать новость