Темы

Кармы – з запасам, малако – з прыбаўкай

Кармы – з запасам, малако – з прыбаўкай

“Зялёнае жніво”. Менавіта так працаўнікі сельгаспрадпрыемстваў часта называюць перыяд нарыхтоўкі кармоў. Гэта важная і вельмі адказная справа, якая патрабуе асаблівай увагі і самааддачы ад усіх удзельнікаў кормаўборачнай кампаніі. На першым плане – якасць работ: менавіта ад гэтага ў значнай ступені залежыць, якімі будуць малочная і мясная прыбаўкі
ў жывёлагадоўчай галіне.
Актыўна прыступілі да нарыхтоўкі кармоў працаўнікі КСУП “Ніва-Барсукі”.

Як адзначыў галоўны аграном сельгаспрадпрыемства Сяргей Сіўчыкаў, травастой якраз дасягнуў той стадыі росту, калі трэба пачынаць касавіцу. Прычым, марудзіць нельга: трава набрала максімальную колькасць пажыўных рэчываў, а значыць, паядаючы такія кармы, жывёла дасць у будучым найбольшую аддачу.
Варта адзначыць, што ніваўцы добра падрыхтаваліся да касьбы. Загадзя была прыведзена ў гатоўнасць корманарыхтоўчая тэхніка, распрацаваны ўмовы працоўнага спаборніцтва, меры маральнага і матэрыяльнага заахвочвання, зацвердзілі тут і памеры дадатковай аплаты працы за высокую якасць правядзення работ. Усе занятыя на корманарыхтоўцы забяспечаны гарачымі абедамі і вячэрамі, якія дастаўляюцца на палеткі.

Як адзначыў Сяргей Сіўчыкаў, на палі, якія вызваляюцца ад скошаных траў, выходзіць тэхніка з угнаеннямі, затым – агрэгаты для апрацоўкі і падрыхтоўкі глебы, якімі кіруюць Уладзімір Лебедзеў і Аляксандр Рымараў. У хуткім часе тут зноў пасеюць культуры на зялёны корм, а падсяваць плануюць шматгадовымі травамі. У выніку такога тэхналагічнага працэсу з аднаго поля ніваўцы плануюць атрымаць тры і больш укосы травяных кармоў.
Работа на кармавых палетках толькі набірае тэмп. Даражаць ніваўцы кожнай пагоднай хвілінай. Старанная праца механізатараў і добрая арганізацыя работ дае ўпэўненасць, што грамадскі статак будзе забяспечаны высокаякаснымі кармамі пад поўную патрэбу і нават з запасам.,

Подробно в номере № 40 (10662).


Людміла СЯМЁНАВА.
Фота аўтара.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость