Темы

Юбілейны апошні званок

Юбілейны апошні званок

Доўгачаканы і хвалюючы апошні званок прагучаў і для вучняў сярэдняй школы №2 імя К.П.Арлоўскага. Яго далі браты Храпко – выпускнік Данііл і першакласнік Мацвей, сімвалічна перадаўшы эстафету новага этапа жыцця. Для адных званок азначаў заканчэнне школьнага шляху, для іншых – хуткі пачатак летніх канікулаў і падрыхтоўку да наступнага навучальнага года.

Сёлета школа адсвяткавала 60-ы юбілейны выпуск. На ўрачыстую лінейку выйшлі 16 адзінаццацікласнікаў у суправаджэнні свайго класнага кіраўніка Святланы Свірко.
Пажаданні поспехаў, настойлівасці і спагадлівасці прагучалі ад ганаровых гасцей свята. Старшыня раённага Савета дэпутатаў Алена Сакадынец пажадала выпускнікам цярпення і мэтанакіраванасці, падкрэсліўшы важнасць гэтых якасцей на шляху да дарослага жыцця. Аляксандр Багель, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дырэктар ААТ «Рассвет імя К.П.Арлоўскага», звярнуўся да маладых людзей з заклікам зрабіць правільны выбар у будучым: «Дарагія выпускнікі, зрабіце правільны выбар! Ад таго, як вы паступіце сёння, залежыць не толькі ваш далейшы жыццёвы шлях, але і будучае краіны».
Дырэктар школы Алена Каранкевіч нагадала выпускнікам пра важнасць веры ва ўласныя сілы: «Верце ў сябе і проста будзьце шчаслівымі!», – такімі словамі яна падтрымала і натхніла юнакоў і дзяўчат.

У рамках урачыстасці Алена Сакадынец перадала дырэктару ўстановы адукацыі сертыфікат на набыццё халадзільнага абсталявання – важны ўклад у камфорт і паляпшэнне ўмоў навучання. Аляксандр Багель уручыў найбольш паспяховым вучням прэміі ад «Рассвета».
Не засталіся без увагі і дзевяцікласнікі, для якіх гэты званок таксама стаў сімвалічным. Наперадзе ў некторых з іх новая старонка ў жыцці – працяг навучання ў ліцэях і каледжах.
Свята апошняга званка ў сярэдняй школе №2 нагадала ўсім аб каштоўнасці дружбы, ведаў і ўпэўненасці ў сваіх сілах. Няхай кожны выпускнік зробіць упэўнены крок у новае жыццё, з верай у сябе і падтрымкай блізкіх!


Яўгенія БЯЛЬКО.
Фота аўтара.

Последние новости

Актуально

Электробезопасность – ответственность каждого

29 июля 2026
Читать новость
В районе

Галасы зямной красы

29 июля 2026
Читать новость
Актуально

В Боровицком сельском Совете депутатов состоялись выездной приём граждан и прямая телефонная линия

29 июля 2026
Читать новость
Актуально

Жатва на Кировщине идёт полным ходом

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

Молодёжный экипаж хлеборобов Кировского района достигли рубежа в 1000 тонн

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

Студотрядовцы делают Кировск чище и уютнее

28 июля 2026
Читать новость