Темы

Жніво аб’ядноўвае

Жніво аб’ядноўвае

У краіне ідзе масавая ўборка ўраджаю. Гэта агульны клопат, агульная справа, дзе кожны ўклад важны, а кожная пара працоўных рук – на вагу золата. У гэты адказны час супрацоўнікі міліцыі і выратавальнікі далучыліся да хлебаробаў, змяніўшы пагоны на рабочую спецвопратку. Яны селі за штурвалы камбайнаў, каб разам сабраць галоўнае багацце краіны – хлеб. Бо ў гэтыя дні кожны разумее: захаваць ураджай – значыць захаваць упэўненасць у заўтрашнім дні.

У краіне ідзе масавая ўборка ўраджаю. Гэта агульны клопат, агульная справа, дзе кожны ўклад важны, а кожная пара працоўных рук – на вагу золата. У гэты адказны час супрацоўнікі міліцыі і выратавальнікі далучыліся да хлебаробаў, змяніўшы пагоны на рабочую спецвопратку. Яны селі за штурвалы камбайнаў, каб разам сабраць галоўнае багацце краіны – хлеб. Бо ў гэтыя дні кожны разумее: захаваць ураджай – значыць захаваць упэўненасць у заўтрашнім дні.

У Магілёўскай вобласці сёлета ўпершыню сфар міраваны перадавы атрад з ліку вартавых парадку. У ліку добраахвотнікаў, якія прайшлі практычнае навучанне, удасканалілі свае навыкі кіравання сельгастэхнікай, успомнілі тонкасці яе наладкі і рамонту ў палявых умовах, і нашы землякі – супрацоўнікі дзяржаўтаінспекцыі Кіраўскага РАУС Дзяніс Макаронак і Уладзімір Сакадынец, а таксама супрацоўнік аддзялення Дэпартамента аховы Алексей Белягоў, якія дапамагаюць ва ўборцы ўраджаю ў гаспадарках Горацкага раёна. Удзел у высакароднай хлебаробскай справе прымае і прадстаўнік Кіраўскага РАНС Сяргей Паўлюкевіч. Яго механізатарскі вопыт запатрабаваны на хлебных палях Асіповіцкага раёна. З самай раніцы да позняга вечара яны працуюць нараўне з аграрыямі і адчуваюць на сабе адказнасць за будучы каравай краіны. Кожны з гэтых людзей – прыклад сапраўднага патрыятызму і самааддачы. Сёння яны не на пасадзе, не змагаюцца з надзвычайнымі сітуацыямі, але ўсё гэтак жавыконваюць найважнейшую місію – абараняюць.
Толькі цяпер не ад пажараў і правапарушэнняў, а ад страт і прастою, бо ва ўборачную гарачую пару кожная хвіліна на ўліку.

Відавочна, у Беларусі ўмеюць і абараняць, і ствараць. А калі краіне патрэбна, то межы прафесій сціраюцца, і на першы план выходзіць адзінства, узаемадапамога і гатоўнасць быць там, дзе асабліва запатрабаваны. Хлеб жа, сабраны з любоўю і клопатам, стане сімвалам згуртаванасці, сілы духу і працоўнага гонару.
Галіна РУСЕЦКАЯ

Последние новости

Актуально

Жатва на Кировщине идёт полным ходом

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

Молодёжный экипаж хлеборобов Кировского района достигли рубежа в 1000 тонн

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

Студотрядовцы делают Кировск чище и уютнее

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

Уборка тритикале. Что на очереди у кировских хлеборобов

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

С 28 июля стартует акция «В школу с полным рюкзаком»

28 июля 2026
Читать новость
Общество

Подростки побывали на экскурсии в производственном отделе Кировского райпо

28 июля 2026
Читать новость