Темы

Ганарымся нашай зямлячкай!

Ганарымся нашай  зямлячкай!

IMG_5690

Спецыяльная прэмія “Чалавек года” Магілёўскага аблвыканкама прысуджана прадстаўніцы нашага раёна — аператару машыннага даення СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага Валянціне Клімовіч. Яна стала лаўрэатам у ліку 15 заслужаных людзей Магілёўшчыны розных сфер дзейнасці за поспехі і дасягненні ў 2015 годзе.

Нагадаем, што мінулы год стаў для Валянціны Леанідаўны Клімовіч вельмі знамянальным: яна была ўдастоена ордэна Пашаны — гэтая высокая дзяржаўная ўзнагарода далучылася да медаля “За працоўныя заслугі”.
Спецыяльная прэмія “Чалавек года” была ўручана на ўрачыстым мерапрыемстве ў г.Магілёве, якое адбылося ў мінулы аўторак. У састаў дэлегацыі нашага раёна ўваходзіла поўны кавалер ордэна Працоўнай Славы Людміла Нічыпараўна Палевіч.
На цырымоніі ўручэння прэмій старшыня аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі адзначыў: “Вось ужо пятнаццаты год мы ўшаноўваем лепшых з лепшых прадстаўнікоў Прыдняпроўскага краю. Дзякуючы ўпартай і самаадданай працы гэтых людзей рэгіён не толькі развіваецца, але і становіцца больш пазнавальным далёка за межамі краіны. Прыемна, што ва ўсіх сферах жыцця ў нас ёсць перадавікі, на прыкладзе работы якіх мы можам вучыцца”.
Кіраўнік вобласці выказаў упэўненасць, што такія заслужаныя ўзнагароды натхняюць іх уладальнікаў на новыя, больш высокія дасягненні ў працы, а паспяховы прыклад лаўрэатаў стане стымулам для многіх жыхароў Прыдняпроўскага краю на высакародную, дабратворную і стваральную працу.
Губернатар уручыў лаўрэатам спецыяльныя дыпломы, грашовыя прэміі і кветкі.
Па прыездзе на Кіраўшчыну Валянціна Клімовіч падзялілася ўражаннямі з супрацоўнікамі “раёнкі”:
— Вельмі ўразіла ўрачыстая атмасфера, якая панавала на працягу ўсяго мерапрыемства. У наш адрас выказваліся шчырыя словы ўдзячнасці за добрасумленную працу. Нягледзячы на тое, што мне неаднойчы на розных узроўнях даводзілася атрымліваць узнагароды, усё ж хвалявалася. Разам з тым, было прыемна, што мае старанні ацэньваюцца так высока.
Прысуджэнне спецыяльнай прэміі Магілёўскага аблвыканкама “Чалавек года” паслужыць выдатным стымулам працаваць яшчэ лепш, каб уносіць важкі ўклад у агульныя поспехі калектыву гаспадаркі, рэгіёна, роднай Беларусі.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость