Темы

Зялёны горад

Зялёны горад

Які ён, наш горад? Ці ёсць у вас у Кіраўску месцы, па якіх вы можаце прайсціся без шума, дзе птушкі спяваюць на дрэвах, а свежае паветра напаўняе лёгкія?.. Хто з нас не адчувае сябе лепш пасля прагулкі ў парку ці кароткага адпачынку на лаўцы пад кронамі дрэў? Сонечныя прамяні, якія прабіваюцца скрозь лісце, напаўняюць нас энергіяй, а свежае паветра дорыць яснасць думак. Даказана, што прысутнасць расліннасці садзейнічае зніжэнню стрэсу, паляпшэнню канцэнтрацыі і нават павышае настрой. Здаецца, што кожны крануты зелянінай куток – астравок спакою і гармоніі.

У апошнія гады я з задавальненнем назіраю, як вуліцы нашага горада зменьваюцца, работы па азеляненні набываюць усё большыя маштабы.
У райцэнтры з’явіліся арыгінальныя зялёныя і кветкавыя зоны, куткі з дэкаратыўнымі раслінамі, алеі. Яны ўносяць яркія ноты ў палітру гарадскога жыцця, упрыгожваючы прастору і напаўняючы яе свежасцю.


Работы па азеляненні ў райцэнтры вядуцца пад чулым кіраўніцтвам майстра па добраўпарадкаванні Кіраўскага УКП «Жылкамгас» Ганны Камінскай. Распрацаваны план пасадак, які накіраваны на змяненне аблічча нашага горада.
Кветкавыя кампазіцыі, створаныя з яркіх петуній, далікатнай бягоніі і сонечных аксамітаў, цешаць вока і паднімаюць настрой.


На вуліцах Кіраўска красуюцца туі, ядловец, елкі. Вылучаецца клён стракалісты на вуліцы Гагарына, які сваім яркім і незвычайным выглядам прыцягвае ўвагу.
У гарадскім парку высаджана некалькі тэматычных алей. Ёсць алея, прысвечаная Году міра і стварэння. У гонар 20-гадовага юбілею Кіраўска з’явілася алея «Адзінства». Ёсць сямейныя алеі, прысвечаныя працы, сяброўству, і іншыя.


Азеляненне гарадской прасторы – не толькі эстэтычнае добраўпарадкаванне, а яшчэ і важная акалічнасць для здароўя. Зносіны з прыродай і прыгажосць, што вакол нас, дапамагаюць на час забыцца аб клопатах і атрымаць асалоду ад спакою, неверагодны зарад энергіі і сіл.
Акрамя таго, зялёныя зоны адыгрываюць важную ролю ў паляпшэнні экалагічнага становішча. Яны затрымліваюць пыл і забруджвальныя рэчывы, вылучаюць кісларод і з’яўляюцца натуральнымі фільтрамі паветра. Кожнае новае дрэва, кожная квітнеючая расліна – крок да больш здаровай экалогіі.

Наша агульная задача – клопат аб тым, што мы ўжо маем. Стварэнне і падтрыманне ў парадку зялёных зон патрабуе ўвагі і намаганняў. Давайце імкнуцца да таго, каб наш горад быў не проста месцам, дзе мы працуем і жывём, але і прасторай, дзе расце жыццё і квітнее прырода. Кожны з нас можа ўнесці свой уклад – няхай гэта будзе клопат аб двары, у якім жывеш, удзел у акцыях па азеляненні альбо проста пазітыўнае стаўленне да зялёных насаджэнняў вакол.

Яўгенія БЯЛЬКО.

Последние новости

Актуально

Жатва на Кировщине идёт полным ходом

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

Молодёжный экипаж хлеборобов Кировского района достигли рубежа в 1000 тонн

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

Студотрядовцы делают Кировск чище и уютнее

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

Уборка тритикале. Что на очереди у кировских хлеборобов

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

С 28 июля стартует акция «В школу с полным рюкзаком»

28 июля 2026
Читать новость
Общество

Подростки побывали на экскурсии в производственном отделе Кировского райпо

28 июля 2026
Читать новость