Работы ішлі дружна

У мінулую суботу свой уклад у справу навядзення парадку вырашылі зрабіць многія жыхары прыватнага сектара, шматкватэрных дамоў райцэнтра. Так, напрыклад, жыльцы дома №65 па вул.Гагарына актыўна займаліся добраўпарадкаваннем дваровай тэрыторыі: праводзілі абрэзку кустоўя, высадзілі новыя кусты перад домам, уладкавалі кветнікі. Работы ішлі дружна, з добрым працоўным настроем, і іх вынікі прынеслі задавальненне ўсім.
Фота Наталлі ХАДАКОВАЙ.
