Темы

Смак восені

Смак восені

Кірмаш – гэта калі зямля і людзі гавораць на адной мове – мове клопату і шчодрасці.

У мінулыя выхадныя ў Кіраўску прайшоў чарговы традыцыйны сельскагаспадарчы кірмаш, які сабраў сельгасвытворцаў, фермераў, індывідуальных прадпрымальнікаў, прыватнікаў і пакупнікоў. З пахам свежай зямлі, з гонарам за ўраджай, з песнямі і добрым настроем…

З самай раніцы было ажыўлёна на вуліцы Ленінскай (каля Дошкі гонару). Гандлёвыя рады стракацелі багатым ураджаем: духмяныя яблыкі, вінаград, памідоры, морква, цыбуля, мёд, збожжа і многае іншае. І ўсё свежае, сваё, роднае…

А вось многія прыйшлі спецыяльна па бульбу, якую асабліва чакалі. І іх чаканні апраўдаліся: адборная бульба розных гатункаў па прымальных цэнах расходзілася сеткамі.

Не меншым попытам карысталася і свежая рыба, якую традыцыйна на кірмаш пастаўляе ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”. Свежавылаўлены карп проста ляцеў: людзі бралі па некалькі кілаграмаў, хвалілі якасць прадукту.

Кіраўчане з задавальненнем куплялі натуральныя прадукты па даступных цэнах, размаўлялі з вытворцамі і дзяліліся рэцэптамі дамашніх нарыхтовак. Кірмаш стаў не толькі месцам пакупак, але і сапраўдным пунктам сустрэчы: суседзі, сябры і проста знаёмыя абмяркоўвалі пакупкі, а заадно і апошнія навіны, дзяліліся ўражаннямі аб спартыўных падзеях, у прыватнасці аб пляжным футболе, і справах на агародзе.

Наступны кірмаш запрашае жыхароў і гасцей Кіраўска 20 верасня.

Галіна РУСЕЦКАЯ.

Последние новости

Актуально

В Кировском районе продолжается вакцинация против гриппа

5 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Юные звездочки из Кировска покорили «Хрустальный Василёк – 2026»!

5 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Информационный час «Постигая мир прикосновением» для учащихся СШ №2 г.Кировска имени К.П.Орловского

5 ноября 2026
Читать новость
Актуально

4 ноября – День памяти Казанской иконы Божией Матери

4 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Учащиеся Кировского района путешествуют по знаковым местам Беларуси

4 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Приглашаем на вечер отдыха «Песни Октября»!

4 ноября 2026
Читать новость