Разам – мы адзіны

У рамках святкавання Дня народнага адзінства ў школах раёна прайшоў шэраг яркіх і значных мерапрыемстваў, якія аб’ядналі вучняў розных узростаў і класаў. Рабяты праявілі актыўнасць, патрыятызм і пачуццё прыналежнасці да вялікай і дружнай сям’і беларусаў. Удзел у такіх мерапрыемствах дапамагае маладому пакаленню ўсвядоміць каштоўнасць адзінства, павагі да гісторыі і культуры сваёй краіны.
Урок у музеі
Пазнавальны ўрок для вучняў 2-га класа СШ №2 імя К.П.Арлоўскага прайшоў 16 верасня ў школьным музеі. Занятак на тэму “Матэрыяльная і духоўная культура нашых продкаў” правёў кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні Аляксандр Сазонаў.
Дзеці мелі магчымасць дакрануцца да гісторыі, традыцый і каштоўнасцяў беларускага народа. Урок набыў асаблівую значнасць дзякуючы ўдзелу ў ім памочніка пракурора раёна Маргарыты Пірожнік.
Рабяты з вялікім інтарэсам разглядалі экспанаты, даведваліся пра побыт, рамёствы і абрады, якія суправаджалі жыццё нашых продкаў. Асаблівую ўвагу вучняў Аляксандр Васільевіч сканцэнтраваў на сімволіцы, народнай вопратцы, прадметах хатняга ўжытку і духоўных традыцыях кіраўчан, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне.
Мерапрыемства стала яскравым прыкладам інтэграцыі патрыятычнага выхавання і культурнай адукацыі. Яно не толькі пашырыла кругагляд вучняў, але і садзейнічала фарміраванню ў іх пачуцця гонару за сваю гісторыю і павагі да нацыянальных традыцый.
Таццяна КОРШАК,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
сярэдняй школы №2 г.Кіраўска імя К.П.Арлоўскага.
Напярэдадні Дня народнага адзінства вучні Мышкавіцкай сярэдняй школы разам з кіраўніком па ваенна-патрыятычным выхаванні Аксанай Цітовай і педагогам-арганізатарам Анастасіяй Бяржанінай прынялі ўдзел у велаакцыі “У адзінстве сіла!”.

Гэта мерапрыемства стала для вучняў важнай і яркай падзеяй, закліканай пад-
крэсліць значнасць адзінства, згуртаванасці і патрыятызму сярод моладзі. Велапрабег прайшоў па вуліцах родных Мышкавіч, аб’яднаўшы рабят розных класаў у адну дружную каманду.
Кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні адзначыла, што акцыя накіравана на фарміраванне пачуцця гонару за сваю краіну і павагі да яе гісторыі і традыцый. Педагог-арганізатар лічыць, што такія мерапрыемствы дапамагаюць развіваць не толькі фізічную актыўнасць, але і вучаць іх удзельнікаў працаваць у камандзе, падтрымліваць адзін аднаго і разам дасягаць мэт.
А для дзяцей сумесны рух на свежым паветры і ўсведамленне важнасці
адзінства сталі сапраўдным натхненнем. Велаакцыя стала не проста спартыўнай падзеяй, а і важнай часткай выхаваўчай работы, якая спрыяе развіццю патрыятызму і грамадзянскай адказнасці сярод маладога пакалення.
Кацярына САКОВІЧ,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
Мышкавіцкай сярэдняй школы.
Дзень народнага адзінства:памяць, гонар, падзяка
Вучні 8–9 класаў сярэдняй школы №2 імя К.П.Арлоўскага прынялі ўдзел ва ўрачыстым мітынгу ля брацкай магілы па вуліцы Арлоўскага ў Кіраўску, які стаў важным момантам у чарадзе патрыятычных мерапрыемстваў.
Брацкая магіла – гэта не проста помнік, а сімвал стойкасці, мужнасці і адзінства народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Тут спачываюць героі, якія аддалі свае жыцці за свабоду і незалежнасць нашай Радзімы.
Рабяты ўсклалі кветкі да абеліска, ушанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання. Гэты жэст стаў выразам глыбокай удзячнасці і павагі да тых, хто абараніў мір і свабоду.
Мітынг стаў не толькі актам памяці, але і жывым урокам грамадзянскасці. Удзел у падобных мерапрыемствах дапамагае маладому пакаленню ўсвядоміць каштоўнасць міру, згуртаванасці і адказнасці за будучыню сваёй краіны.
Каб не паўтарылася вайна

Рабяты ўспомнілі трагічныя гісторыі спаленых у гады вайны беларускіх вёсак. Са слязамі на вачах чыталі пра канцэнтрацыйныя лагеры на тэрыторыі Беларусі. Ягор Фралоў і Іван Фядотаў падзяліліся трагічнымі гісторыямі сваіх прабабуль, якія былі ў канцлагеры смерці “Азарычы”. Маргарыта Аляксандраўна расказала дзецям пра знішчэнні беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Разам ушанавалі памяць ахвяр вайны мінутай маўчання.
Ніколі не забудзем страшную вайну, каб яна не паўтарылася на нашай цудоўнай зямлі! Да такой высновы прыйшлі рабяты на прыканцы занятка.
Галіна Сямёнава,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
Барчыцкай сярэдняй школы.
Папоўніліся рады грамадскіх аб’яднанняў
У Дзень народнага адзінства піянерская дружына Чыгірынскай сярэдняй школы папоўнілася піянерамі – адбыўся іх урачысты прыём у рады арганізацыі. Новыя члены з’явіліся і ў радах пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “БРСМ”.

Гэта важная падзея стала сімвалам згуртаванасці і патрыятызму сярод вучняў, якія з гонарам і натхненнем прынялі на сябе новыя абавязкі.
У цырымоніі прынялі ўдзел вучні розных класаў, а таксама настаўнікі, якія павіншавалі навічкоў і пажадалі ім быць актыўнымі, дружнымі і адказнымі грамадзянамі сваёй краіны.
Прыём у піянеры суправаджаўся выкананнем традыцыйнай піянерскай клятвы, што надало мерапрыемству асаблівую атмасферу адзінства і ўрачыстасці.
Гэты дзень стаў не толькі святам для новых піянераў і членаў БРСМ, але і важнай вяхой у выхаваўчай рабоце школы, накіраванай на фарміраванне пачуцця гонару за Радзіму і павагі да яе гісторыі і традыцый.
Анастасія Рамановіч,
настаўнік Чыгірынскай сярэдняй школы.