Темы

Праца на карысць бяспекі грамадзян

Праца на карысць бяспекі грамадзян

Дзень аўтамабіліста і дарожніка – гэта нагода ў чарговы раз задумацца пра важнасць камфортных і бяспечных дарог, якія з’яўляюцца неад’емнай часткай нашага жыцця. Якасная дарога – не проста добрае асфальтавае пакрыццё, гэта магчымасць бесперашкодна дабірацца да месца працы, вучобы, адпачынку, ствараць сувязі і развіваць эканоміку. Кожны дзень мы карыстаемся вынікам намаганняў дарожнікаў, практычна не задумваючыся пра тое, колькі сіл прыкладваецца для стварэння і падтрымкі транспартных артэрый.
У Кіраўскім раёне стан вуліц і аўтамабільных дарог застаецца ў прыярытэце. Штодня дарожнікі працуюць без стомы, забяспечваючы надзейны і бяспечны дарожны рух у кожным кутку рэгіёну.
Калектыў філіяла КУП «Магілёўаблдарбуд»
ДРБУ-197, які ў гэтым годзе адзначыў 60-годдзе з дня стварэння арганізацыі, унёс значны ўклад у развіццё раёна і вобласці і працягвае сумленна працаваць над выкананнем пастаўленых задач. На сёння ў арганізацыі працуе крыху больш за 70 чалавек. Яны забяспечваюць тэхнічнае абслугоўванне і ўтрыманне 454,4 кіламетра аўтамабільных дарог, уключаючы асфальтаваныя, гравійныя і грунтовыя ўчасткі.


Адзін з аб’ектаў, над якім зараз працуе ДРБУ-197, – бягучы рамонт аўтамабільнай дарогі Лёўкавічы – Няптун. Мы наведалі будаўнічы ўчастак, дзе ідуць актыўныя работы па кладцы асфальтабетону. Прараб Віктар Кульша расказаў пра задачы на дадзеным этапе: «Нам трэба ўкласці 830 метраў асфальтабетону. Ужо зроблена аснова пад дарожнае адзенне. Застаецца пакласці 80 тон, а потым будзе ўкладвацца верхні слой».
На ўчастку работ мы сустрэлі машыніста катка самаходнага Дзмітрыя Гушчына, які працуе ў арганізацыі каля шасці гадоў. Спачатку ён быў дарожным рабочым, а потым вырашыў паспрабаваць сябе ў ролі машыніста. «Мне адразу спадабалася кіраваць катком, атрымалася – і я застаўся», – падзяліўся разважаннямі Дзмітрый Міхайлавіч. Як машыніст катка, ён адказвае за якаснае ўшчыльненне асфальта. Гэта адзін з ключавых этапаў для забеспячэння як мага большай працягласці эксплуатацыі дарожнага пакрыцця. За нядоўгі час Дзмітрый Гушчын змог зарэкамендаваць сябе надзейным работнікам, якога цэняць і кіраўніцтва, і калегі. За сваю сумленную працу напярэдадні прафесійнага свята ён узнагароджаны Ганаровай граматай КУП «Магілёўаблдарбуд». Такія ўзнагароды атрымалі і іншыя работнікі: трактарыст Павел Лапацінскі, дарожны рабочы Аляксандр Ставер, вадзіцель аўтамабіля Валерый Лук’янаў і машыніст аўтагрэйдзера Уладзімір Костка, які ўжо 12 гадоў працуе ў арганізацыі. Уладзімір Сяргеевіч займаецца грэйдзіраваннем дарог. Два гады таму ён перасеў за руль новага аўтагрэйдзера. «Вядома, на сучаснай дарожнай тэхніцы працаваць камфортна. Акрамя вялікай кабіны з добрым аглядам гэты аўтагрэйдзер мае і шэраг іншых пераваг, а галоўнае – работа выконваецца больш якасна», – расказаў машыніст.
Шэраг работнікаў ДРБУ-197 ушанаваны Падзячнымі лістамі КУП «Магілёўаблдарбуд»: інжынер па ахове працы Дзмітрый Юрчанка і дарожныя рабочыя Генадзь Міхалап, які працуе тут 9 гадоў, і Андрэй Каранкевіч, чый працоўны стаж у арганізацыі складае 23 гады. Андрэй Мікалаевіч з’яўляецца адным з найбольш вопытных работнікаў арганізацыі.
Работа дарожнікаў – карпатлівая, патрабуе фізічнай вытрымкі, прафесійных ведаў. Менавіта дзякуючы намаганням калектыву ДРБУ-197 і яго адданасці справе ў нашым раёне камфортныя і бяспечныя дарогі. Няхай яны заўсёды вядуць нас да новых поспехаў і магчымасцяў!
Яўгенія БЯЛЬКО.
Фота Алесі ПРЫГАЖАЕВАЙ.

Последние новости

Актуально

Бойцы студенческого отряда «Молодая гвардия» посетили музей ОАО «Рассвет им. К.П. Орловского»

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

На базе Кировского РЦСОН состоялся обучающий тренинг «Безопасное сопровождение»

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

На полях СХФ «Чигиринка» активно ведётся уборка урожая озимого ячменя

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Антикоррупционные механизмы

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Уборочная страда в КСУП «Нива-Барсуки» Кировского района

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Дни Союзного государства и молодежный праздник стартуют сегодня в фестивальном Витебске

17 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем