Темы

За кожным кубкам малака – добрасумленная праца

За кожным кубкам малака – добрасумленная праца

Раніцай, калі большасць з нас яшчэ толькі прачынаецца, на таварнай ферме «Стайкі» СГФ «Чыгірынка» РУП «Беларуснафта-Магілёўаблнафтапрадукт» ужо пачынаецца працоўны дзень. З шасці гадзін раніцы тут кіпіць жыццё: у адным з хлявоў цялятніца Таццяна Шаболда корміць і поіць сваіх падапечных – цялятак з першых гадзін жыцця да трох месяцаў. Зараз пад наглядам Таццяны Аляксееўны 260 цялят.

Яе штодзённыя прафесійныя абавязкі простыя па назве, але вельмі важныя па сэнсу: кармленне і выпайка, уборка ў боксах, строгі кантроль фізічнага стану жывёлы. Кожны дзень цялятніца сочыць
за тым, каб нованароджаным было цёпла, камфортна, бяспечна, каб яны атрымлівалі малако, ваду, камбікорм і сена – паступова, без рэзкіх пераходаў, каб не парушыць страваванне. Жывёлавод расказала, што выпойванне нованароджаных арганізавана тры разы на суткі, больш старэйшых, пасля 50 дзён ад нараджэння, – двойчы. Абавязкова выкарыстанне дабавак, захаванне гігіены і кантролю якасці корму. Усё гэта – залог набору вагі і, перш за ўсё, моцнага здароўя і ўстойлівага імунітэту жывёлы, якая расце і развіваецца.

Таццяна Шаболда працуе цялятніцай каля васьмі гадоў, раней была даяркай. Даверыць догляд за маленькімі цялятамі могуць толькі вопытным і добрасумленным людзям. Жывёлавод прызнаецца: да клопату аб цялятах у яе ляжыць душа. Любоў да справы прыйшла з дзяцінства – і бабуля, і маці даілі кароў, даглядалі маладняк, у іх хатняй гаспадарцы доўгі час была рагуля, і ўсё гэта навучыла абыходзіцца з жывёламі лёгка і з павагай.

Галоўны заатэхнік сельгасфіліяла Ганна Каліноўская расказала: «У гэтым хляве, разлічаным на 320 галоў, на пастаяннай аснове працуюць двое жывёлаводаў: у пары з Таццянай шчыруе Іван Гузялевіч, які адказвае за подсціл і больш цяжкую фізічную працу. Іх узаемная падтрымка і зладжанасць дзеянняў дазваляюць даглядаць цялят і выконваць усё неабходнае своечасова і якасна».

Правільны догляд за цялятамі – не проста руцінны клопат. Ад таго, як прайдуць першыя дні і тыдні іх жыцця, залежыць здароўе будучага статка, яго прадуктыўнасць і эканамічная ўстойлівасць гаспадаркі. «Добра дагледжанае цяля хутчэй набірае кандыцыю, радзей хварэе, дае моцных жывёл у будучым і ў канчатковым выніку ўплывае на якасць малака, якое трапляе на нашы сталы», прадоўжыла Ганна Вадзімаўна.

Такія людзі, як Таццяна Шаболда – цярплівыя, уважлівыя і адданыя сваёй працы – штодня робяць вялікую і патрэбную справу. І менавіта дзякуючы іх рукам і працы забяспечваецца наша харчовая бяспека, ім на нашых сталах ёсць малако.

Яўгенія БЯЛЬКО.
Фота аўтара.

Последние новости

Актуально

В Кировске прошел районный выпускной вечер — большой фоторепортаж

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Пётр Яцкевич — ветеран труда ОАО «Рассвет им. К.П.Орловского» даёт совет молодым аграриям

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

«Беларусь помнит. Помним каждого». Как реализуют проект школьники Кировского района

12 июня 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сенокосная страда в СХФ «Чигиринка»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Юные кировчане приняли участие в III региональном художественном конкурсе «РЭХА ПЕРАМОГІ. Ажыўшыя лісты вайны»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Конкурс для молодых семей «Властелин села-2026» состоится 16 июня

12 июня 2026
Читать новость