Лічбы на карысць людзей

Лічбы на карысць людзей

Дзень банкаўскіх і фінансавых работнікаў – нагода выказаць удзячнасць людзям, дзякуючы якім
бюджэт працуе на карысць грамадства. Без фінансістаў не абыходзіцца ніводная ініцыятыва ў раёне. За лічбамі і справаздачамі стаяць людзі, якія забяспечваюць работу школ і бальніц, рамонт дарог, падтрымку сацыяльных праграм.

Напярэдадні прафесійнага свята карэспандэнты раёнкі сустрэліся з намеснікам начальніка фінансавага аддзела райвыканкама Аксанай Дваракоўскай і галоўным спецыялістам аддзела Ірынай Чучулінай. Іх шматгадовы працоўны тандэм – наглядны прыклад прафесіяналізму, узаемадапамогі і вернасці сваёй справе.
Аксана Дваракоўская нарадзілася ў г.Караганда Рэспублікі Казахстан. У 1986 годзе разам з бацькамі прыехала ў Кіраўск і прадоўжыла вучобу ў СШ №2 імя К.П.Арлоўскага. Прафесію выбрала, як сама прызнаецца, выпадкова, але, як паказала жыццё, правільна: разам са стрыечнай сястрой яны вырашылі паступаць у адну ВНУ. Так Аксана Юр’еўна стала студэнткай Беларускай дзяржаўнай сельгасакадэміі, вучылася па спецыяльнасці “бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт”, атрымала кваліфікацыю эканаміста. На першае працоўнае месца пасля атрымання дыплома была размеркавана па месцы жыхарства мужа: у падатковую службу аднаго з раёнаў Віцебскай вобласці. У Кіраўск сям’я пераехала ў 2002 годзе. Спачатку Аксана Дваракоўская працавала бухгалтарам на вузле паштовай сувязі, а ў 2006 годзе перайшла ў фінансавы аддзел райвыканкама. У 2010 яна заняла пасаду намесніка начальніка. Сёлета спаўняецца роўна 20 гадоў яе работы ў аддзеле.
Ірына Чучуліна – карэнная жыхарка Краснаполля. З дзяцінства яна была захоплена матэматыкай, што ў большай ступені і вызначыла прафесійны выбар. Пасля школы скончыла Інстытут парламентарызму і прадпрымальніцтва ў Мінску па спецыяльнасці “фінансы і крэдыт” і атрымала кваліфікацыю эканаміста.
Працоўны шлях пачынала ў родным раёне, у аддзеле эканомікі мясцовага райвыканкама. У Кіраўск пераехала ў 2009 годзе па месцы работы мужа. У фінансавым аддзеле Ірына Васільеўна працуе ўжо 16 гадоў і за гэты час стала высакакласным спецыялістам.
Аксана Дваракоўская і Ірына Чучуліна ўжо шмат гадоў працуюць разам: фарміруюць расходную частку бюджэту раёна і забяспечваюць яго выкананне. “Заканчэнне года для фінансістаў – заўсёды напружаны час, – кажа Аксана Юр’еўна. – У маёй практыцы бывалі няпростыя перыяды, калі прыходзілася аптымізаваць выдаткі, каб у першую чаргу выканаць абавязацельствы па заробках і забеспячэнні жыццёва важных запатрабаванняў. У апошнія гады,
на шчасце, работа ідзе ў штатным рэжыме, без экстрэмальных сітуацый – у многім дзякуючы нашай згуртаванай і дружнай камандзе, якой кіруе вопытны начальнік Галіна Рыгораўна Шупікава. Сумесная работа аддзела выбудавана даўно і арганічна. Разам мы ствараем баланс, калі ўсё працуе як гадзіннік”.
“Некаторыя лічаць, што ў фінансах шмат руціны, але ў нашай руціне галоўнае – будучыня, паляпшэнне жыццядзейнасці рэгіёну. Нам важна не проста працаваць з лічбамі, з якімі, дарэчы я вельмі люблю працаваць, а яшчэ і зразумець, як укладанні працуюць на карысць людзей”, – прадоўжыла Ірына Васільеўна.
Па словах Аксаны Дваракоўскай, зараз асноўныя артыкулы выдаткаў бюджэту – адукацыя, ахова здароўя і ЖКГ – менавіта тыя сферы, якія вызначаюць якасць жыцця кіраўчан. Фінансісты сапраўды трымаюць руку на пульсе жыцця раёна, аналізуюць эфектыўнасць укладанняў і імкнуцца, каб кожны рубель прынёс карысць.
Для прафесіі фінансіста важныя асабістыя якасці, такія як сабранасць, уважлівасць, скрупулёзнасць і набытыя з вопытам прафесійныя навыкі, якія дапаўняюць адзін аднаго.
Абедзве жанчыны называюць яшчэ адну агульную тэму, акрамя прафесійнай, – выхаванне сыноў: у Аксаны Дваракоўскай – Станіслаў і Кірыл, у Ірыны Чучулінай – Павел, Мацвей, Фёдар і Ягор. Абедзве, у першую чаргу, жанчыны, жонкі, маці, якім уменне разлічваць, планаваць і рабіць акцэнт на галоўным дапамагае выконваць свае галоўныя ролі на выдатна.
Аксана Дваракоўская і Ірына Чучуліна жадаюць жыхарам раёна, каб даходы заўсёды перавышалі выдаткі, каб у бюджэце кожнага быў прафіцыт і рэзерв для непрадбачаных патрэб. Гэтае простае, але ёмістае пажаданне адлюстроўвае сутнасць іх прафесіі: працаваць так, каб у раёна былі сілы на паспяховае развіццё.
Яўгенія БЯЛЬКО.
Фота Алесі ПРЫГАЖАЕВАЙ.

Последние новости

Актуально

«ПЬЯНОМУ И БЕСПРАВНОМУ НЕ МЕСТО НА ДОРОГЕ!»

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Единый день информирования в Кировском районе газоснабжения

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Единый день информирования прошел в Кировском районном Центре социального обслуживания населения

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

О мерах безопасности на республиканском субботнике

16 апреля 2026
Читать новость
Благоустройство

18 апреля – республиканский субботник. На что пойдут заработанные деньги?

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Лукашенко подписал указ о приеме в белорусское гражданство 230 человек

16 апреля 2026
Читать новость

Рекомендуем