Темы

Сельскі прадавец – памочнік і дарадчык

Сельскі прадавец – памочнік і дарадчык

У магазін Кіраўскага райспажыўтаварыства ў аграгарадку Добасна мясцовыя жыхары заходзяць не толькі за хлебам, малаком і іншымі прадуктамі, а яшчэ і за жывой гутаркай. Магазін на вёсцы па-ранейшаму з’яўляецца своеасаблівым цэнтрам мясцовага жыцця, месцам сустрэч, дзе абмяркоўваюцца навіны ці жыццёвыя справы, дзеляцца рэцэптамі ці вопытам вядзення гаспадаркі.

За прылаўкам каля пятнаццаці гадоў працуе Надзея Петрусёва. Родам яна з суседніх Харлапавіч, але ўжо даўно жыве ў Добасне і стала па-сапраўднаму сваёй для вяскоўцаў. Па адукацыі Надзея Іванаўна юрыст, але жыццёвая дарога прывяла яе ў магазін. “Мама шмат гадоў працавала тут загадчыкам. Я часта праводзіла час побач з ёй, дапамагала, таму і сама вырашыла паспрабаваць сябе менавіта ў гэтай прафесіі, – падзялілася ўспамінамі прадавец. – Спачатку мяне ўзялі вучаніцай. Папрацавала – спадабалася, і засталася”.

Па словах Надзеі Петрусёвай, быць сельскім прадаўцом – значыць кожны дзень быць побач з людзьмі, дапамагаць ім, разумець іх патрэбы. Надзея Іванаўна ведае пастаянных пакупнікоў па імёнах, памятае, хто які чай любіць, хто бярэ тварог па сярэдах, а хто просіць прывезці патрэбныя прадукты ці прамтавары па заяўцы. Менавіта так у іх і наладжана: мясцовыя самі робяць заяўкі на тавар, які потым дастаўляецца ў гандлёвую кропку.

Надзея Петрусёва – маладая, сімпатычная, ветлівая. Яна старанна сочыць за правільнай раскладкай на стэлажах, чысцінёй і ўтульнасцю ў краме. І гэта відаць адразу ж, як толькі пераступаеш парог гандлёвага аб’екта: палічкі акуратна выстаўлены, на вітрыне парадак.

“Вядома, не ўсё бывае гладка. Складанасці ў зносінах узнікаюць – усе людзі розныя, са сваім характарам, са сваім настроем у момант пакупкі. Але жыхары ў Добасне добрыя, і многія пытанні вырашаюцца проста словам і цярпеннем”.

На думку Надзеі Петрусёвай, каб быць добрым прадаўцом, у якога прыемна рабіць пакупкі, трэба ўмець слухаць пакупнікоў, часам далікатна падказаць патрэбны тавар альбо даць параду.

Яўгенія БЯЛЬКО.
Фота аўтара.

Последние новости

Актуально

Электробезопасность – ответственность каждого

29 июля 2026
Читать новость
В районе

Галасы зямной красы

29 июля 2026
Читать новость
Актуально

В Боровицком сельском Совете депутатов состоялись выездной приём граждан и прямая телефонная линия

29 июля 2026
Читать новость
Актуально

Жатва на Кировщине идёт полным ходом

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

Молодёжный экипаж хлеборобов Кировского района достигли рубежа в 1000 тонн

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

Студотрядовцы делают Кировск чище и уютнее

28 июля 2026
Читать новость