Темы

У раённым Доме культуры прайшла дзіцячая праграма «Беларуская скарбонка»

У раённым Доме культуры прайшла дзіцячая праграма «Беларуская скарбонка»

У рамках акцыі «Кожная пятніца — роднае сваё» ў раённым Доме культуры прайшла займальная дзіцячая праграма «Беларуская скарбонка».

Гэта яркае мерапрыемства сабрала рабят, якія з задавальненнем пагрузіліся ў атмасферу беларускіх народных гульняў.

Ажыятаж і смех не сціхалі падчас такіх вядомых і любімых забаў, як «Рушнічок», «Запляці касу», «Эх, валенкі!» і «Гарачыя чыгункі».

Кожная гульня была не проста спосабам правесці час, а цэлым падарожжам у мінулае, да сапраўдных вытокаў беларускага народа.

Арганізатары праграмы ставілі перад сабой мэту не толькі падарыць дзецям радасць ад гульні, але і паказаць ім багацце беларускай нацыянальнай культуры.

«Беларуская скарбонка» стала пляцоўкай для знаёмства з родным краем, яго традыцыямі і фальклорам.

Такія мерапрыемствы выхоўваюць у маладога пакалення пачуццё грамадзянскасці, любоў да сваёй Радзімы і роднай мовы, спрыяюць фарміраванню моцных каранёў і разумення сваёй прыналежнасці да вялікай і культурна багатай краіны.


Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость