Темы

Калектыў рэдакцыі раённай газеты «Кіравец» віншуе з Днём друку!

Калектыў рэдакцыі раённай газеты «Кіравец» віншуе з Днём друку!

За радком нумара…

Калектыў рэдакцыі раённай газеты «Кіравец» віншуе з Днём друку прадстаўнікоў усіх прафесій, якія маюць дачыненне да друкаваных выданняў, а таксама сваіх ветэранаў, чытачоў і падпісчыкаў. Жадаем усім натхнення, цікавых матэрыялаў і ўдзячных чытачоў. Хай слова застаецца значным, а газета – запатрабаванай! Здароўя вам і вашым блізкім, міру і дабра!

Дзень друку – гэта свята людзей, якія прывыклі працаваць «паміж радкоў»: чуць больш, бачыць далей, адказваць і за слова, і за давер.

«Кіравец» – гэта летапіс, напісаны не за­галоўкамі, а штодзённасцю. У нас няма выпадковых герояў: вопытныя даяркі, маладыя настаўнікі, хлебаробы, кіраўнікі, вадзіцелі, дзеці і старыя – гэта ўсё героі нашых газетных палос…

Дарагія нашы чытачы, мне б хацелася пагаварыць пра калектыў раёнкі, людзей, якія ствараюць летапіс Кіраўшчыны сёння. І перш за ўсё хачу сказаць, што газета – гэта творчы, калектыўны прадукт, гэта заўсёды каманда. У нас няма вузкіх спецыя­лістаў: кожны з нас, творчых работнікаў, можа быць сёння на полі, заўтра – у школе, паслязаўтра – на ферме, а ўчора – у лесе… Наш творчы калектыў – гэта сплаў вопыту і маладосці: побач з вопытнымі журналістамі Людмілай Сямёнавай і Яўгеніяй Бялько працуюць маладыя спецыялісты Анастасія Алейнікава і Мая Гур’янава, а таксама Алеся Прыгажаева. Мы спадзяёмся, што моладзь возьме лепшае ў сваіх старэйшых калег і прыўнясе ў жыццё калектыву новую энергію і свежыя ідэі, захоўваючы пры гэтым павагу да назапашанага вопыту і традыцый. Прачытаць невялікую нататку можна за некалькі хвілін, а для яе падрыхтоўкі нашы журналісты часам марнуюць не адну га­дзіну, а то і не адзін дзень. Знайсці інфармацыю, сустрэцца і пагутарыць з героямі публікацый, узяць каментарый…

Ні адзін нумар газеты не можа выйсці без рэдактара тэхнічнага. Лічу, што гэта не менш творчая пасада. Ірына Катушкіна і Мікіта Лапс у камп’ютары ўвасабляюць усе нашы творчыя задумкі, іх стараннямі нумар газеты набывае свой канчатковы выгляд. Яны ведаюць цану кожнаму радку, таму што ад іх умення размеркаваць напісаныя матэрыялы і фатаграфіі на газетнай паласе залежыць, ці зразумее чытач галоўнае, ці зацікавіцца матэрыяламі.

Спецыяліст па рэкламе Алена Жвырблеўская звязвае чытача з рэальнымі патрэбамі і прапановамі: хтосьці нешта купляе, прадае, шукае, тэлефануе, прыходзіць… І не толькі, таму што рэклама для газеты – гэта адна з крыніц даходу.

Вадзіцель Уладзімір Ярашэвіч. Магчыма, камусьці яго праца падасца простай, але без яго ў нас не было б жывога матэрыялу. Ён з’яўляецца сувязным звяном паміж рэдакцыяй і знешнім светам: забяспечвае бяспеку і дастаўку супрацоўнікаў да месца правядзення мерапрыемстваў.

Не менш важная і праца прыбіральшчыка. Каб выпусціць газету, трэба забяспечваць парадак у тым месцы, дзе гэты працэс адбываецца. З гэтай працай спраўляецца Алена Каранкевіч.

І, вядома ж, галоўны бухгалтар! Чалавек, без якога не было б, напэўна, нікога і нічога. Яўгенія Ліпоўская вядзе ўлік даходаў і выдаткаў, разлічвае заробкі, сочыць за тым, каб у рэдакцыі былі сродкі для працы і развіцця.

Галоўнай жа фігурай для калектыву рэдакцыі ва ўсе часы быў і застаецца чытач, падпісчык. Мы ўдзячныя тым, хто ў эпоху імгненных навін і бясконцых стужак застаецца верны газеце. Часта можна чуць: «Пакуль прыйдзе газета, мы аб усім даведаемся з вашага тэлеграм-канала». Вось мабыць для ўсяго гэтага мы і патрэбны. Мы ўжо гаворым на розных платформах, працуем у сацыяльных сетках, але галоўнае ўсё ж – гэта друкаванае слова, якое ўсё яшчэ мае вагу. Бо газета – гэта гісторыя ў асобах і дэталях. Пройдуць гады, і па нашых падшыўках будучыя пакаленні будуць пазнаваць, чым жыла Кіраўшчына сёння. І гэта, напэўна, самая важная частка нашай працы: быць патрэбнымі не толькі сёння.

«Кіравец» – гэта пра сувязь, якая не перарываецца, гэта наша сумесная праца. Дзякуй усім, хто мае дачыненне да нашай газеты: райвыканкаму – за падтрымку, тым, хто робіць яе сёння – за цярпенне і характар, хто рабіў калісьці – за адданасць справе, хто яе чытае – за ўвагу і патрабавальнасць.

За радком нумара…

Калектыў рэдакцыі раённай газеты «Кіравец» віншуе з Днём друку прадстаўнікоў усіх прафесій, якія маюць дачыненне да друкаваных выданняў, а таксама сваіх ветэранаў, чытачоў і падпісчыкаў. Жадаем усім натхнення, цікавых матэрыялаў і ўдзячных чытачоў. Хай слова застаецца значным, а газета – запатрабаванай! Здароўя вам і вашым блізкім, міру і дабра!

З павагай, Галіна Русецкая, галоўны рэдактар.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость