Темы

Пахнуць сенам духмяным палеткі…

Пахнуць  сенам духмяным палеткі…

_MG_3463

Згодна дадзеных райсельгасхарчу, па стане на ўчарашні дзень у раёне травы скошаны на 4462 га, што складае 38% ад плана, убраны — на 3292 га. Нарыхтавана 1495 т сена і 18510 т сенажу.
Перад працаўнікамі СВК “Калгас “Ніва” стаіць задача пад поўную патрэбу забяспечыць кармамі больш за 4000 галоў буйной рагатай жывёлы гаспадаркі, з якіх 1200 — дойны статак. З кожным годам пагалоўе грамадскага статка павялічваецца, а значыць, узрастае і патрэба ў кармах, прычым зразумела, якасных. Для таго, каб зімова-стойлавы перыяд прайшоў без збояў, ніваўцам неабходна нарыхтаваць 870 т сена, закласці 11395 т сенажу і 13240 т сіласу.
Зараз, пакуль дазваляе надвор’е, актыўнымі тэмпамі вядуцца работы па ўборцы траў першага ўкосу. З агульных 1300 га травы ўжо скошаны на 580 га, нарыхтавана 60 т сена, закладзена больш за 2900 т сенажу.

Належным чынам клапоцяцца ніваўцы і аб захаванасці нарыхтаваных кармоў: усе маючыеся ў гаспадарцы сянажныя траншэі былі загадзя прадэзінфікаваны, уладкаваны пад’язныя шляхі да іх. Закладка сенажу вядзецца пад строгім кантролем адказных спецыялістаў, што забяспечвае захаванасць усіх тэхналагічных патрабаванняў. Ямы невялікай умя-шчальнасці закрываюцца за 2-3 дні. У гэтым годзе запланавана закласці 15 сянажных траншэй.
Як адзначыў галоўны аграном гаспадаркі Аляксей Семашкевіч, частка сена і сенажу захоўваецца з прымяненнем сучасных тэхналогій, для чаго выкарыстоўваецца шматфункцыянальны нямецкі прэс-падборшчык, які абгортвае кармы ў спецыяльную плёнку. Па словах спецыяліста, ад выкарыстання такой тэхналогіі толькі “плюсы”: кармы доўгі час не губляюць сваіх спажыўных якасцей, у іх захоўваюцца ўсе карысныя рэчывы.
Корманарыхтоўчыя работы ў “Ніве” арганізаваны як дасканала нала-джаны канвеер: механізатары Васіль Белаглазаў, Васіль Лебедзеў і Сяргея Ярыгін косяць травы, не дапускаючы іх пераспявання, правяляныя духмяныя валкі на кормаўборачный тэхніцы здрабняюць Сяргей Лебедзеў, Міхаіл Рымараў, Уладзімір Лукановіч. Хутка дастаўляюць зялёнку ў сянажныя траншэі Юрый Лютарэвіч, Уладзімір Ермалаеў, Іван Скрыпуноў, Алег Стэльмакоў і іншыя. Трамбоўка сянажных траншэй вядзецца ў кругласутачным рытме. На гэтых работах задзейнічаны Аляксандр Масюковіч і Дзмітрый Прэнз. На прэсаванні сена шчыруе Сяргей Гушчын. Ладзяцца справы ў механізатара Уладзіміра Еўдакімава, які працуе на зграбанні скошанай расліннасці.
Сёлета ніваўцы плануюць назапасіць сена столькі, каб хапіла і грамадскаму статку, і хатняй жывёле насельніцтва: яно выдзяляецца грамадзянам, якія здаюць сваіх цялят у гаспадарку.
Па словах галоўнага агранома, леташняя спякота прымусіла перагледзець падыходы да корманарыхтоўкі. На дадзеным этапе работы вядуцца на тых участках, якія найбольш хутка губляюць вільгаць з глебы, каб не дапусціць перасыхання траў.
Работа на кармавых палетках кіпіць увесь светлавы дзень. Даражаць ніваўцы кожнай пагоднай хвілінай. У мэтах эканоміі часу харчаванне механізатараў ажыццяўляецца прама з дастаўкай да месца працы. Арганізавана работа рамонтнага звяна, якое прама на палетках ухіляе ўзнікаючыя няспраўнасці тэхнікі. Паклапацілася кіраўніцтва гаспадаркі аб забеспячэнні ўдзельнікаў кормаўборачнай кампаніі належнымі бытавымі ўмовамі, на кантролі — пытанні аховы працы. Добрым стымулам для падтрымання высокага тэмпу і якасці работ сталі распрацаваныя ўмовы працоўнага спаборніцтва на нарыхтоўцы кармоў, аплаты працы і прэміявання.
Дзякуючы добра арганізаванай, зладжанай рабоце працаўнікоў гаспадаркі з кожным днём тэмпы нарыхтоўкі кармоў нарастаюць…
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Актуально

Уважаемые жители и гости Кировского района!

17 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Уважаемые земляки! Поздравляем вас с Днём народного единства!

17 сентября 2026
Читать новость
Кибербезопасность

Правила цифровой безопасности Следственного комитета

16 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Мотодвижение на особом контроле ГАИ

16 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Коул: США снимут санкции с «Лакокраски» и «Беллесбумпрома»

16 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Дорогами единства: молодежный патриотический автопробег прошел в Кировском районе

16 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем