Унучка Якуба Коласа на Кіраўшчыне

Унучка Якуба Коласа на Кіраўшчыне

IMG_1874У чарговы раз малодшая ўнучка народнага паэта Беларусі Якуба Коласа, дачка яго старэйшага сына Данілы Канстанцінавіча В.Д.Міцкевіч пабывала на Кіраўшчыне, а дакладней, адпачывала ў санаторыі імя К.П.Арлоўскага. Кожны раз, знаходзячыся ў нашым раёне, жанчына праводзіць сустрэчы з кіраўчанамі і адпачываючымі, расказвае аб цікавым і насычаным на яркія падзеі жыцці вядомага беларускага песняра, аб яго дзецях і ўнуках, аб тым, як склаўся жыццёвы лёс кожнага з іх.
Вера Данілаўна, супрацоўнік Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, займаецца даследаваннем дзейнасці свайго дзеда. Шмат часу жанчына праводзіць у архівах, сустракаецца з людзьмі, якія былі знаёмыя з Якубам Коласам, запісвае іх успаміны. Дзённікі, запісныя кніжкі, рукапісы, тэатральныя праграмкі, пісьмы, фотакарткі — усё гэта сведчыць аб што-дзённай дзейнасці паэта, адкрываючы невядомыя да гэтага часу старонкі яго жыцця. Дарэчы, радаслоўе Якуба Коласа сёння налічвае звыш 380 чалавек — браты, сёстры, пляменнікі, унукі, праўнукі.
У бягучым годзе вый-шла з друку новая кніга з серыі “100 выдатных дзеячаў беларускай культуры” — аб людзях, якія ўнеслі значны ўклад у нашу беларускую гісторыю і культуру. Матэрыял аб жыцці і дзейнасці Якуба Коласа для выдання падрыхтавала яго ўнучка В.Д.Міцкевіч.
Чытаючы гэтую кнігу, дзіву даешся, як можна на 62 старонках расказаць аб такім вядомым чалавеку!? Вера Данілаўна пастаралася знайсці новыя цікавыя факты з жыцця свайго дзеда, расказаць, адкуль Якуб Колас узяў свой псеўданім, як яму жылося і працавалася ў цяжкія 20-30-я гады…
З унучкай беларускага песняра давялося сустрэцца ў дзень яе ад’езду з санаторыя. Жанчына не пераставала пералічваць усе тыя змены, якія адбыліся за два апошнія гады пасля яе наведвання на Кіраўшчыну: вельмі папрыгажэў горад, сталі больш утульнымі пакоі для адпачываючых у санаторыі, павялічана колькасць лячэбных працэдур, ажыццяўляюцца экскурсійныя паездкі. А які ветлівы тут персанал!
Вера Данілаўна адзначыла, што абавязкова зноў прыедзе сюды на адпачынак.
Таццяна БАРАДЗІНА.
На здымку: В.Д.Міцкевіч (справа) гутарыць з дырэктарам санаторыя імя К.П.Арлоўскага В.У.Гаршковай.

Последние новости

Общество

1 Мая: история и традиции

1 мая 2024
Актуально

Уважаемые жители Кировщины! Примите самые тёплые поздравления с Праздником труда!

1 мая 2024
Знай наших!

Эпоха Николая Ленкевича

30 апреля 2024
Актуально

Запрет на купание!

30 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Участники российского патриотического автопробега «Огонь памяти», приуроченного к 79-й годовщине Великой Победы, посетили Кировщину (фоторепортаж)

30 апреля 2024
Общество

Праздничная афиша 1 мая 2024 года

30 апреля 2024
За здоровый образ жизни

Целую россыпь наград завоевали юные велосипедисты из Кировщины на домашних соревнованиях!

30 апреля 2024
2024 - Год качества

По итогам VII Всебелорусского народного собрания

30 апреля 2024
Сельское хозяйство

У таматна-агурковым царстве

30 апреля 2024
В стране и мире

Лукашенко подписал указ о призыве офицеров запаса на военную службу

29 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024