Темы

Падмурак пад будучае малако і мяса

Падмурак пад будучае малако і мяса

podpisi2

“Зялёнае жніво”, як называюць у народзе перыяд нарыхтоўкі кармоў для грамадскага статка, — той час, калі закладваецца падмурак пад будучае малако і мяса. Актыўна праходзіць гэтая кампанія ў сельгасарганізацыях раёна, у тым ліку і ў СВК “Добасна-агра”, дзе мы пазаўчора пабывалі.
Работы ў гаспадарцы вядуцца зладжана і адразу на некалькіх участках, чаму садзейнічае належная арганізацыя працы на ўсіх этапах. Радуе сяльчан той факт, што сёлета травы значна лепшыя, чым летась. Таму і настрой ёсць працаваць. Пра клапатлівыя адносіны да замацаванай за механізатарамі тэхнікі і гаварыць не прыходзіцца — гэта норма іх жыцця. Яны ведаюць, што ад яе спраўнасці, своечасовага і якаснага правядзення палявых работ, колькасці назапашаных кармоў залежыць эканамічная стабільнасць гаспадаркі. Зразумела, і іх заработная плата, якая, дарэчы, адчувальная. Расцэнкі высокія, кожны іх ведае. Усё разам узятае надае ўпэўненасці, абавязвае не спыняцца на дасягнутым. І што немалаважна: гэта ім па сілах.
Сёлета ў гаспадарцы плануюць нарыхтаваць 10300 т сенажу, 1250 т сена, прычым з першага ўкосу адпаведна — 7000 т і 600 т, закласці 5 сянажных траншэй. Па стане на 15 чэрвеня тут ужо маецца больш паловы запланаванага.
Трэба адзначыць, што ў параўнанні з мінулым годам травастой тут выдаўся добры, сенажаці неабходна ўбраць своечасова, каб назапасіць пад патрэбу сакавітых кармоў. А таму на “зялёнае жніво” кінута вялікая “армія” магутнай тэхнікі і механізатараў, якія кіруюць ёй. У пераважнай большасці гэта вопытныя “байцы”, загартаваныя на палявых работах.
На касьбе траў лідарства трымаюць механізатары Міхаіл Галомзік і Уладзімір Казлоўскі. Зграбае і варушыць валкі на трактары з граблямі Канстанцін Бязумаў, а ўжо потым правяленая маса здрабняецца падборшчыкамі. На іх старанна працуюць Фёдар Петрусёў і Канстанцін Калаткоў, Іван Панталонаў. Імкліва дастаўляюць зялёную масу да сянажных траншэй Аляксандр Міхлюк і Рыгор Шэлегаў, Станіслаў Хвясько, Яўген Кавалёў, Алег Бычкоў. Вынікова прасуе сена Віталь Палякоў.
Пабывалі мы і на малочна-таварнай ферме в.Пясцова, каб паназіраць за канчатковым працэсам нарыхтоўкі сенажу — закладкай яго ў траншэю. Тут стаяў гул рухавіка “Кіраўца”, якім кіруе яшчэ адзін “аксакал” сярод механізатараў гаспадаркі Уладзімір Скрыганаў. Умела трамбуе ён прывезеную з палёў зялёную масу. За правільнасцю выканання гэтай работы, захаваннем тэхналагічнага працэсу ўважліва сочаць адказныя асобы.
Як падкрэсліў галоўны аграном Андрэй Голубеў, усе, хто ўдзельнічае ў нарыхтоўцы, — сумленныя, нікога ўгаворваць на працу не даводзіцца. Могуць затрымацца на полі і звыш даведзенага часу. З такімі людзьмі прыемна працаваць.
…Хочаш не хочаш, а даводзіцца кіраўніцтву і спецыялістам сельгасарганізацыі паглядаць на неба ды прыслухоўвацца да прагнозаў сіноптыкаў. Але ні ў якім разе дабаснянцы не збіраюцца спасылацца на надвор’е, ды і час не чакае: кармоў неабходна нарыхтаваць пад поўную патрэбу, і астатнія палявыя работы трэба выканаць своечасова.
Таццяна
БАРАДЗІНА.
Фота
Максіма
МІКЕШЫНА.

Последние новости

Актуально

В Кировске прошел районный выпускной вечер — большой фоторепортаж

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Пётр Яцкевич — ветеран труда ОАО «Рассвет им. К.П.Орловского» даёт совет молодым аграриям

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

«Беларусь помнит. Помним каждого». Как реализуют проект школьники Кировского района

12 июня 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сенокосная страда в СХФ «Чигиринка»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Юные кировчане приняли участие в III региональном художественном конкурсе «РЭХА ПЕРАМОГІ. Ажыўшыя лісты вайны»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Конкурс для молодых семей «Властелин села-2026» состоится 16 июня

12 июня 2026
Читать новость