Темы

19 чэрвеня — Дзень медыцынскіх работнікаў

19  чэрвеня  —  Дзень  медыцынскіх  работнікаў

podpis3

Кожны год пасля заканчэння медыцынскіх навучальных устаноў у наш раён прыбываюць маладыя спецыялісты-медыкі, каб разам з больш вопытнымі калегамі дапамагаць людзям спраўляцца з хваробай, даваць надзею і сілы, каб вярнуцца да паўнацэннага жыцця.
Некаторыя з іх — ураджэнцы нашага раёна і пасля заканчэння тэрміну абавязковай адпрацоўкі застаюцца жыць і працаваць на сваёй малой радзіме. Як гэта і зрабілі ў свой час Вольга Кішковіч і Дзмітрый Варацілкін (на здымку).
У 2011 годзе Дзмітрый скончыў лячэбны факультэт Віцебскага медыцынскага ўніверсітэта. Працаваў у райбальніцы ўчастковым урачом-тэрапеўтам, зарэкамендаваў сябе граматным спецыялістам, чулым і паважлівым да пацыентаў. Калі Дзмітрыю пранавалі прайсці пераабучэнне на анестэзіёлага-рэаніматолага, згадзіўся. З 2015 года ён працуе загадчыкам аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі райбальніцы.
Урач-педыятр Вольга Кішковіч стаіць на ахове здароўя маленькіх жыхароў Кіраўшчыны. Пасля заканчэння Гродзенскага медуніверсітэта яна прайшла інтэрнатуру ў Бабруйскай дзіцячай гарбальніцы, дзе падмацавала свае тэарэтычныя веды практыкай. З 2010 года Вольга Уладзіміраўна ўзначаліла педыятрычнае аддзяленне райбальніцы.
Дзякуючы парадам калег і ўласнаму імкненню да прафесійнага росту Вольга Кішковіч і Дзмітрый Варацілкін сталі сапраўднымі спецыялістамі-практыкамі.

 

Последние новости

Актуально

Прямая телефонная линия

13 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Иван Рыняк: «Нужно работать и дальше, чтобы развивалась деревня»

12 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Александр Багель: «Всё нацелено на повышение уровня жизни людей»

12 ноября 2026
Читать новость
Кибербезопасность

Неделя кибербезопасности проходит в Кировском районе

12 ноября 2026
Читать новость
Актуально

В Могилевском областном исполнительном комитете проходит заседание облисполкома и собрание делегатов VII Всебелорусского народного собрания от Могилевской области

12 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Когда алкоголь становится причиной отравления

11 ноября 2026
Читать новость