Для аператыўнага вырашэння надзённых пытанняў

Для аператыўнага  вырашэння  надзённых пытанняў

Працягваецца практыка правядзення па суботах «прамых тэлефонных ліній” прадстаўнікамі абласных і раённых улад. Гэта садзейнічае аператыўнаму вырашэнню хвалюючых грамадзян праблем, інфармаванню іх па актуальных пытаннях.

_MG_5730У мінулую суботу “прамую тэлефонную лінію” правёў старшыня райвыканкама Аляксандр Бутараў. У яе ходзе патэлефанавалі трое жыхароў раёна.
Л.М.Баянкова з аг. Стайкі звярнулася па пытанні афармлення дома ва ўласнасць, ёй у СВК “Калгас “Свярдлова” ў гэтым адмовілі.
Жанчыне было растлумачана, што, паколькі заява была пададзена ад імя мужа, а дагавор найму жылога памяшкання аформлены на заяўніка, ёй неабходна падаць заяву ад свайго імя: як настаўнік, яна ўключана ў спіс асоб, якім перадача жылля ва ўласнасць магчымая.
Т.М.Ільюткіна з в.Лёўкавічы звярнулася да старшыні райвыканкама з просьбай дапамагчы ў вырашэнні наступных пытанняў: спілавання дрэва каля дома №3 па вул.Міру, дзе яна пражывае; рамонту казырка пад’езда дома, грэйдзіравання дарогі. Кіраўніцтву УКП “Жылкамгас” дадзена даручэнне правесці неабходныя работы.
Н.В.Габрусь з в.Казулічы патэлефанавала на “прамую лінію” па пытанні адмаўлення ёй у пастаноўцы на ўлік маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў.
Зварот накіраваны на службовую праверку па дадзеным факце._MG_5719
Увогуле старшыня райвыканкама Аляксандр Бутараў заўсёды адкрыты і даступны для зносін з жыхарамі раёна: грамадзяне маюць магчымасць выказаць свае праблемы, заўвагі, прапановы, прыйшоўшы да яго на прыём у райвыканкам, звярнуўшыся на “прамую тэлефонную лінію”, у ходзе выязных прыёмаў і сустрэч з насельніцтвам па сельсаветах раёна, у працоўных калектывах падчас правядзення Адзіных дзён інфармавання. Ён уважлівы да кожнага грамадзяніна: калі зварот магчыма вырашыць, да гэтага будуць прыкладзены ўсе намаганні. Да такой работы ён абавязвае і кіраўнікоў арганізацый, службаў.
Кіраўнік раёна ўзначаліць нашу дэлегацыю на пятым Усебеларускім народным сходзе: у ліку сямі дэлегатаў Кіраўшчыны ён быў аднадушна выбраны ўдзельнікам народнага веча.
Наталля ХАДАКОВА.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Российская делегация образовательных учреждений посетила Кировщину

6 мая 2024
Читать новость
Общество

Приём граждан

6 мая 2024
Читать новость
Общество

5 мая – Дзень друку

5 мая 2024
Читать новость
Актуально

Пасхальное послание преосвященнейшего Серафима, Епископа Бобруйского и Быховского Дорогие отцы, братья и сёстры!Христос Воскресе!

5 мая 2024
Читать новость
Актуально

В Кировске прошёл чемпионат Могилёвской области по пляжному футболу. Кировчане – на высоте!

4 мая 2024
Читать новость
Духовность

Куличи и паска

4 мая 2024
Читать новость
Духовность

Светлое Христово Воскресение: история, смысл, традиции

4 мая 2024
Читать новость
Духовность

Пасхальные яйца

4 мая 2024
Читать новость
Знай наших!

Команда учащихся объединения по интересам «Мотолюбители» ЦДОДиМ г.Кировска успешно приняла участие в областном этапе республиканской спартакиады

4 мая 2024
Читать новость
Актуально

Расписание пасхальных Богослужений и освящение куличей в Кировске

3 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Стрелка вверх
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
Стрелка вверх
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Стрелка вверх
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Участники российского патриотического автопробега «Огонь памяти», приуроченного к 79-й годовщине Великой Победы, посетили Кировщину (фоторепортаж)

30 апреля 2024
Стрелка вверх
Актуально

В Кировске активно ведутся работы по ремонту и благоустройству улиц, дорог

29 апреля 2024
Стрелка вверх
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
Стрелка вверх
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Стрелка вверх
Актуально

В Кировске прошёл чемпионат Могилёвской области по пляжному футболу. Кировчане – на высоте!

4 мая 2024
Стрелка вверх