Темы

Кампетэнтныя адказы

Кампетэнтныя адказы

_MG_5262

На мінулым тыдні 15 чэрвеня выязны прыём грамадзян, індывідуальных прадпрымальнікаў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб правёў міністр па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь Сяргей Налівайка.
У правядзенні выязнога прыёму прымалі ўдзел старшыня райвыканкама Аляксандр Бутараў, начальнікі інспекцый Міністэрства па падатках і зборах: па Магілёўскай вобласці — Іван Кажамяка, па Кіраўскім раёне — Віктар Каранкевіч.
На прыёме ў міністра пабывалі галоўныя бухгалтары дзвюх арганізацый: СВК “Калгас “Ніва” Д.А.Анісковіч і філіяла “Кіраўскі райпаліўзбыт” МАУВП “Аблпаліва” Т.М.Хлапкова — іх цікавілі пытанні, звязаныя з укараненнем з 1 ліпеня бягучага года электронных рахункаў-фактур.
Індывідуальны прадпрымальнік М.Я.Логвін звярнуўся ў ходзе прыёму з пытаннем наконт магчымасці абмежавання гандлёвай нацэнкі на тавары першым пастаўшчыком для індывідуальных прадпрымальнікаў у параўнанні з юрыдычнымі асобамі, напрыклад, ААТ “Евроторг” (магазін “Евроопт”).
Шэраг пытанняў, звязаных з падатковым абкладаннем, цікавіў дырэктара ПУП “Андриколавто” А.І.Каляснёва, у прыватнасці, прымяненне ўмененага падатку для прадпрыемстваў з колькасцю работнікаў да 15 чалавек.
На ўсе пытанні, якія, як бачна, тычыліся менавіта сферы дзейнасці Міністэрства па падатках і зборах, заяўнікі атрымалі дакладныя, кампетэнтныя тлумачэнні.
Ведучы размову з прадстаўнікамі малога бізнэсу, міністр па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь С.Э.Налівайка асабліва падкрэсліў, што ў нашай краіне створаны лаяльныя ўмовы для вядзення бізнэсу, галоўнае, навучыцца эфектыўна працаваць.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Актуально

Жатва на Кировщине идёт полным ходом

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

Молодёжный экипаж хлеборобов Кировского района достигли рубежа в 1000 тонн

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

Студотрядовцы делают Кировск чище и уютнее

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

Уборка тритикале. Что на очереди у кировских хлеборобов

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

С 28 июля стартует акция «В школу с полным рюкзаком»

28 июля 2026
Читать новость
Общество

Подростки побывали на экскурсии в производственном отделе Кировского райпо

28 июля 2026
Читать новость