Темы

Каравай – за стваральную працу

Каравай – за стваральную працу

Урачыстая і вельмі кранальная традыцыя аб’яднала 19 жніўня ўсе раёны Магілёўшчыны. Кожны рэгіён атрымаў ад старшыні аблвыканкама Анатоля Ісачанкі каравай – сімвал агульнага працоўнага подзвігу, прафесіяналізму і адданасці роднай зямлі.
У Кіраўскім раёне гэты дарагі падарунак уручылі старшыні райвыканкама Галіне Слабоднікавай.
У цырымоніі прынялі ўдзел тыя, хто ствараў гэты вынік сваімі рукамі: кіраўнікі і галоўныя аграномы сельгаспрадпрыемстваў.


Мільён узяты, але галоўныя рэкорды аграрыяў Кіраўшчыны і ўсёй вобласці – яшчэ наперадзе! Няхай гэты каравай-мільённік – падзяка кожнаму камбайнеру, вадзіцелю, спецыялісту за напружаную працу і вернасць справе, за бяссонныя ночы – стане залогам сытага года і новых працоўных перамог!
Ганарымся нашымі аграрыямі!

Працаўнікі палёў Кіраўшчыны ўнеслі свой уклад у агульнаабласны важкі намалот і першымі ў вобласці завяршылі ўборачную кампанію-2026.
У сераду, 19 жніўня, у полі СВК «Калгас «Радзіма» Бялыніцкага раёна адбылося ўрачыстае мерапрыемства па перадачы пышных духмяных караваяў з мукі новага ўраджаю ва ўсе раёны Прыдняпроўскага краю. Сімвалічны каравай-мільённік адправіўся ва ўсе куткі вобласці, звязваючы іх нябачнай ніткай агульнай працы і клопату аб тым, каб на сталах беларусаў заўсёды быў хлеб.
На палетках ААТ «Рассвет імя К.П.Арлоўскага», дзе яшчэ нядаўна гудзелі збожжаўборачныя камбайны, прайшла ўрачыстая цырымонія перадачы каравая ад старшыні Магілёўскага аблвыканкама Анатоля Ісачанкі старшыні Кіраўскага райвыканкама Галіне Слабоднікавай. У мерапрыемстве прынялі ўдзел тыя, хто шчыраваў на гэты агульны вынік: кіраўнікі і галоўныя аграномы гаспадарак раёна.


У перадачы сімвала ўборачнай чыталася глыбокая падзяка кожнаму аграному, камбайнеру, вадзіцелю, механізатару і ўсім, хто быў задзейнічаны на жніве, за іх адданасць справе.
Галіна Слабоднікава прыняла хлеб з асаблівым трапятаннем і звярнулася са словамі падзякі да землякоў: «Віншую вас з паспяховым завяршэннем уборачнай страды ў Кіраўскім раёне. Мы зноў паказалі дастойны ўзровень. Мы сталі першымі ў вобласці, хто завяршыў уборачную, атрымалі нядрэнныя вынікі, і гэта дарагога варта. Ваша праца забяспечвае харчовую бяспеку нашай краіны. Дзякуй вам за тое, што ўжо зрабілі, і я ведаю, што наперадзе ў нас яшчэ шмат поспехаў і дасягненняў. Вы даказалі: адказнасць працаўнікоў Кіраўшчыны выяўляецца перш за ўсё
ў выніку»
.
Свежыя караваі – сімвал агульнага працоўнага подзвігу, прафесіяналізму і адданасці роднай зямлі атрымалі кіраўнікі сельскагаспадарчых арганізацый раёна.

Уборачная кампанія-2026 увойдзе ў гісторыю раёна як адна з самых згуртаваных. Яна паказала, што ніякія знешнія фактары не здольныя збіць з рытму чалавека, які любіць сваю зямлю і ведае цану хлебу. Наперадзе – восеньская сяўба, зябліва, падрыхтоўка тэхнікі да зімы. Няхай ва ўсіх працаўнікоў палей будзе моцнае здароўе, якое ніколі не падвядзе, мірнае неба над галавой і, вядома ж, новыя важкія ўраджаі.

Уборачная кампанія ў Кіраўскім раёне прайшла на высокім арганізацыйным узроўні. З добрымі паказчыкамі хлебаробы Кіраўшчыны першымі ў вобласці завяршылі ўборку збожжавых і зернебабовых культур, рапсу. Дарэчы, на момант перадачы старшыні райвыканкама Галіне Слабоднікавай каравая ад кіраўніка Прыдняпроўскага краю Анатоля Ісачанкі кіраўскія хлебаробы былі адзінымі, хто цалкам завяршыў жніво.
Адказны падыход да справы выяўляецца ў выніках працы: у раёне намалочана 61720 тон збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 40 цэнтнераў з гектара. Атрыманы добры ўраджай рапсу, вышэйшы за леташні: пры сярэдняй ураджайнасці 40,1 ц/га намалочана 14200 тон. Найбольшы ўклад у засекі раёна па валавым намалоце збожжавых і зернебабовых унесла ААТ «Рассвет імя К.П.Арлоўскага» – 21177 тон пры сярэдняй ураджайнасці 56,2 ц/га. Высокага выніку дасягнулі хлебаробы КСУП «Ніва-Барсукі» – у засекі паступіла больш за 13660 тон збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 41,5 ц/га. Высокай ураджайнасці дасягнулі хлебаробы КСУП «Чырвоны баец» – 40 ц/га.
За кожным паказчыкам стаіць праца лю-дзей: механізатараў, аграномаў, інжынераў, павароў, кіраўнікоў і ўсіх, хто ўдзельнічаў ва ўборачнай кампаніі або падтрымліваў яго ўдзельнікаў.

Галіна Русецкая, Яўгенія Бялько.
Фота аўтараў.

Последние новости

Актуально

Уважаемые работники и ветераны органов государственной статистики!

23 августа 2026
Читать новость
Актуально

Каравай – за стваральную працу

21 августа 2026
Читать новость
Актуально

«Экологическая культура — ответственность каждого»

20 августа 2026
Читать новость
Единый день информирования

20 августа — Единый день информирования

20 августа 2026
Читать новость
Актуально

Административные услуги в одном месте: как развивается служба «одно окно»

18 августа 2026
Читать новость
Прямая линия

Прямая телефонная линия

18 августа 2026
Читать новость