Темы

26 чэрвеня — Дзень работнікаў пракуратуры

26 чэрвеня —  Дзень работнікаў пракуратуры

_MG_6046

Кожнаму работніку невялікага, але згуртаванага калектыву пракуратуры раёна ўласцівы такія якасці, як прынцыповасць, справядлівасць, настойлівасць, рашучасць і прыстойнасць. Без гэтага, на іх думку, немагчыма стаяць на абароне інтарэсаў дзяржавы і кожнага яе грамадзяніна, забеспечваць захаванне законнасці, ажыццяўляць нагляд за захаваннем і выкананнем прыродаахоўнага і зямельнага заканадаўства, весці барацьбу з карупцыяй і інш.
Праводзімая работа, а таксама ажыццяўленне прафілактычных мерапрыемстваў сумесна з РАУС, РАНС, іншымі зацікаўленымі службамі дазваляюць работнікам пракуратуры дабівацца станоўчых вынікаў. Так, з пачатку бягучага года па раёне зменшылася колькасць правапарушэнняў, учыненых непаўналетнімі, а таксама не было зарэгістравана наўмысных забойстваў, фактаў прычынення цяжкіх цялесных пашкоджанняў, няшчасных выпадкаў на вытворчасці і дарогах са смяротным зыходам.
У кола дзейнасці работнікаў пракуратуры таксама ўваходзіць кантроль за выкананнем заканадаўства па барацьбе з п’янствам і алкагалізмам, паколькі з ім звязана большасць учыненых злачынстваў і правапарушэнняў на тэрыторыі раёна, а таксама яно з’яўляецца асноўнай прычынай сямейнага дэбошу, гібелі і траўматызму людзей, іншых здарэнняў.
Шмат увагі надаецца сельскагаспадарчай вытворчасці: акцэнт ставіцца на пытаннях захаванасці сельгастэхнікі, прадукцыі, кармоў, ядахімікатаў. У ходзе праводзімых праверак устанаўліваюцца канкрэтныя факты безгаспадарчасці, аб чым паведамляецца кіраўніцтву. Работнікі пракуратуры ў абавязковым парадку дабіваюцца іх выкаранення.
На здымку: з выдатным настроем сустракаюць прафесійнае свята пракурор раёна Вячаслаў Чучулін, стажор на пасадзе памочніка пракурора Маргарыта Пірожнік і намеснік пракурора Ігар Алёхна.

Последние новости

Актуально

В Кировске прошел районный выпускной вечер — большой фоторепортаж

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Пётр Яцкевич — ветеран труда ОАО «Рассвет им. К.П.Орловского» даёт совет молодым аграриям

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

«Беларусь помнит. Помним каждого». Как реализуют проект школьники Кировского района

12 июня 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сенокосная страда в СХФ «Чигиринка»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Юные кировчане приняли участие в III региональном художественном конкурсе «РЭХА ПЕРАМОГІ. Ажыўшыя лісты вайны»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Конкурс для молодых семей «Властелин села-2026» состоится 16 июня

12 июня 2026
Читать новость