Дзень беларускага пісьменства

Дзень беларускага пісьменства традыцыйна адзначаецца ў першыя выхадныя верасня. Сёлета свята абяцае стаць яркай падзеяй для ўсіх аматараў літаратуры і культуры.
Асноўныя тэмы свята звязаны з важнымі падзеямі: Год беларускай жанчыны, 85-я гадавіна пачатку Вялікай Айчыннай вайны, а таксама памятныя даты класікаў беларускай літаратуры.
Плануецца выстава-прэзентацыя ўнікальных кніжных рарытэтаў, дзе будуць сабраныя выданні з усёй краіны. Наведвальнікі змогуць убачыць рэдкія старадрукаваныя кнігі, факсіміле і мініяцюрныя выданні, якія будуць цікавыя не толькі калекцыянерам, але і ўсім, хто шануе літаратуру.
Таксама будзе прадстаўлены «Кабінет пісьменніка», дзе можна будзе ўбачыць рукапісы, асабістыя рэчы і архіўныя дакументы вядомых беларускіх аўтараў. Гэта ўнікальная магчымасць дакрануцца да гісторыі і даведацца больш пра жыццё і творчасць пісьменнікаў.
Тэматычная інтэрактыўная прэзентацыя Магілёўскай вобласці пад назвай «Ад берасцянай граматы –
да сучасных рэалій» прадэманструе важныя этапы развіцця кнігадрукавання на Магілёўшчыне, што дазволіць глыбей зразумець культурную спадчыну рэгіёну.
Адным з яркіх момантаў свята стане адкрыццё скульптурнай кампазіцыі «Алесь і Алеся», натхнёнай вершам Аркадзя Куляшова.
Касцюкоўшчына, радзіма многіх вядомых пісьменнікаў і паэтаў, такіх як Аркадзь Куляшоў, Іван Чыгрынаў, Васіль Хомчанка, Аляксей Русецкі, Алесь Пісьмянкоў і іншыя, стане сапраўдным цэнтрам літаратурнага жыцця.
У праграме ўрачыстасцяў таксама запланаваны ўзнагароджанні пераможцаў конкурсу на лепшыя літаратурныя творы года, навукова-практычная канферэнцыя, прэзентацыі новых кніг і творчыя сустрэчы з беларускімі і замежнымі літаратарамі, журналістамі і выдаўцамі.