Хлебаробам – увага і пашана!

Надвор’е радуе, а жніво працягваецца. На палях КСУП «Ніва-Барсукі» і КСУП «Чырвоны баец» адбылося ўзнагароджанне хлебаробаў.

Значных вынікаў дасягнулі экіпажы Андрэя Свірко і Аляксандра Печаня, Аляксандра Петранкова і Уладзіслава Лукановіча з КСУП «Ніва-Барсукі». Яны паспяхова пераадолелі мяжу ў 1000 тон намалочанага збожжа.
2000 тон збожжа перавёз Дзмітрый Мендзелеў з КСУП «Ніва-Барсукі». Юрый Кітоў і Мікалай Аляксееў з КСУП «Чырвоны баец» пераадолелі мяжу ў 1000 тон перавезенага збожжа.
Павіншавалі працаўнікоў з дасягненнямі і пажадалі ім далейшых поспехаў і новых рэкордаў першы намеснік старшыні – начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Аляксей Арцёмчык, дырэктар КСУП «Ніва-Барсукі» Іван Рыняк, дырэктар КСУП «Чырвоны баец» Сяргей Лянкевіч, старшыня раённай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Віктар Ставер.
Алеся ПРЫГАЖАЕВА. Фота аўтара.