Темы

Скрыжавалі ракеткі

Скрыжавалі ракеткі

У Магілёве адбыўся традыцыйны асабіста-камандны турнір абласнога ўпраўлення МНС па настольным тэнісе.

Спаборніцтвы сабралі спартсменаў з усіх рэгіёнаў вобласці і сталі чарговай магчымасцю прадэманстраваць не толькі спартыўнае майстэрства, але і камандны дух, вытрымку і імкненне да перамогі.
Удзел у турніры прынялі 23 каманды, якія прадстаўлялі розныя рэгіёны вобласці. Удзельнікаў чакалі напружаныя сустрэчы, дзе кожны розыгрыш патрабаваў максімальнай канцэнтрацыі, дакладнасці і хуткасці рэакцыі.
Годна прадставіла свой раён каманда Кіраўскага РАНС. Па выніках спаборніцтваў у камандным першынстве ў другой групе яна паказала выдатны вынік і заваявала 1-е месца!
Не менш паспяхова кіраўчане выступілі і ў асабістым заліку. У індывідуальных спаборніцтвах у другой групе 1-е месца заняў Антон Русецкі, намеснік начальніка РАНС. Яшчэ адзін прадстаўнік каманды – Сяргей Храмовіч, старшы інструктар-выратавальнік ПАВП-11 РАНС, – прадэманстраваў упэўненую гульню і стаў бронзавым прызёрам.

Пераможцы ўзнагароджаны памятным кубкам, медалямі і дыпломамі, а галоўным вынікам турніру стаў зарад бадзёрасці і выдатнага настрою.

Галіна РУСЕЦКАЯ.

Последние новости

Актуально

Уважаемые ветераны и работники сферы культуры Кировского района!

11 октября 2026
Читать новость
Актуально

«Дожинки-2026» в Шклове. Как проходит главный праздник тружеников села

10 октября 2026
Читать новость
Актуально

Труженики Кировщины удостоены высоких наград

10 октября 2026
Читать новость
Актуально

Уважаемые аграрии Могилёвщины!

10 октября 2026
Читать новость
Актуально

Впервые на белорусском ТВ: СТВ запустило масштабный юмористический проект

9 октября 2026
Читать новость
Актуально

Правила цифровой гигиены

9 октября 2026
Читать новость