Темы

ВЫПУСКНІКІ-МЕДАЛІСТЫ

ВЫПУСКНІКІ-МЕДАЛІСТЫ

_MG_4535

Іван БУДНІКАЎ,
Скрыпліцкая СШ
Заўсёды настойліва дабіваецца намечанай мэты — толькі наперад! Любую распачатую справу даводзіць да канца.
Марыць стаць спецыялістам у сферы камп’ютарных тэхналогій. Іван — рознабакова развітая натура, захапляецца спортам.

 

GannaГанна БЕЛАГЛАЗАВА,
Скрыпліцкая СШ
Неаднаразова прымала ўдзел у раённых і абласных алімпіядах, конкурсах, спартыўных мерапрыемствах. Была ўзнагароджана дыпломамі: I ступені на раённай алімпіядзе па абслугоўваючай працы, III ступені на абласных Алімпійскіх днях моладзі сярод дзяўчат.
У саставе жаночай каманды па футболе “Бабруйчанка” выступала на рэспубліканскім чэмпіянаце.
Жыццёвае крэда: “Узнімаючыся на новыя ступені і вяршыні жыцця, ніколі не забывай тых людзей, хто быў з табой на папярэдніх”.

AlaАла ШАШАНКА,
Скрыпліцкая СШ
Неаднаразова з’яўлялася пераможцай раённай алімпіяды па біялогіі. Прымала актыўны ўдзел у грамадскім жыцці школы. З’яўлялася старшынёй савета піянерскай дружыны імя А.Гайдара, сакратаром пярвічнай арганізацыі ГА “БРСМ”.
Узнагароджана дыпломам за ўдзел у раённым конкурсе “Лідар года-2016”.
Захапляецца садаводствам, бісерапляценнем, музыкай.
Марыць працаваць у сферы пажарнай бяспекі.
Жыццёвае крэда: “Няхай я іду не спяшаючыся, затое я ніколі не рухаюся назад”.

 

gaida38Крысціна ГАЙДУК,
Паўлавіцкая СШ
імя Р.А.Худалеева
Вучаніца высокіх інтэлектуальных здольнасцей. Выхаваная, тактоўная, сціплая, праўдзівая са старэйшымі і равеснікамі. Цікаўная і абаяльная.
Прызёр абласных і раённых творчых конкурсаў і праектаў.
Актыўная ўдзельніца і неаднаразовая пераможца і прызёр раённых, абласных і рэспубліканскіх спартыўных спаборніцтваў “Снежны снайпер”, зімовага і летняга мнагаборства “Здароўе”.
Вызначальнымі рысамі характару Крысціны з’яўляюцца адказнасць, таварыскасць, дакладнасць і ахайнасць у справах.
Шмат чытае, можа падтрымаць гутарку на любую тэму. Аддае перавагу хіміі і біялогіі. Любіць дзяцей.
Марыць звязаць сваё жыццё з прафесіяй педагога.

ybzАнастасія ЛЫБЗІКАВА, гімназія г.Кіраўска
Пераможца раённых алімпіяд па рускай мове і літаратуры, беларускай мове і літаратуры, хіміі, раённага конкурсу доследных работ па вучэбных прадметах.
Пераможца абласных этапаў рэспубліканскага творчага праекта “Бяспечны пераход”, рэспубліканскага агляду-конкурсу дзіцячай творчасці “Добры дзень, свет!”, абласнога фестывалю ўстаноў дадатковай адукацыі “Віват, Імперыя дзяцінства!”, абласнога конкурсу навукова-тэхнічнай творчасці вучняў “ТэхнаІнтэлект”.
Дыпламант рэспубліканскага конкурсу “Я родным краем ганаруся” ў намінацыі “Невычэрпныя крыніцы гісторыі”, пераможца рэспубліканскага конкурсу тэатраў мод у межах рэспубліканскага конкурсу “Юныя таленты Беларусі”. Лаўрэат 1 і 3 ступеняў міжнароднага творчага фестывалю “Хваля ідэй” у Балгарыі.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость