Темы

Каб здзяйсняліся мары…

Каб  здзяйсняліся мары…

Сярод асноўных заваёў Кастрычніка — права простых людзей на свабодную працу, магчымасць выбару прафесіі, рэалізацыі сваіх запаветных мар. Яскравы прыклад гэтага — жыццё і працоўная дзейнасць Н.А. Бяляўскай, звычайнай вясковай дзяўчыны з незвычайным лёсам, здолеўшай ажыццявіць сваю мару і стаць трактарысткай…
На здымку: у музеі К.П.Арлоўскага Мышкавіцкай СШ: ветэран працы Ніна Архіпаўна Бяляўская дзеліцца з піянерамі ўспамінамі аб тым, як ажыццявілася яе мара стаць трактарысткай, а рабяты з цікавасцю разглядаюць прыз імя Пашы Ангелінай.

Аб тым, як гэта ёй удалося, Ніна Архіпаўна расказала піянерам Мышкавіцкай СШ падчас сустрэчы, наладжанай на восеньскіх канікулах у школьным музеі. Большасць яго экспанатаў прысвечана жыццю і працы нашага земляка Героя Савецкага Саюза, Героя Сацыялістычнай Працы, першага старшыні калгаса “Рассвет” Кірылы пракопавіча Арлоўскага. Яго невыпадкова называлі чалавекам-легендай, бо ў сваім жыцці здзейсніў нямала працоўных і баявых подзвігаў, а па сутнасці, быў рэвалюцыянерам ва ўсім. І з гэтым чалавекам у Н.А.Бяляўскай звязана шмат успамінаў, якімі яна з задавальненнем дзеліцца з моладдзю, школьнікамі.
Менавіта К.П.Арлоўскі, лічыць жанчына, даў ёй у свой час пуцёўку ў жыццё, запрыкмеціўшы ў сціплай дзяўчыне вялізнае жаданне працаваць з тэхнікай. А найбольш, пэўна, спадабаліся славутаму старшыні калгаса ўпартасць і працавітасць Ніны. Першую сваю падзяку, успамінае Ніна Архіпаўна, у выглядзе двух працадзён яна атрымала ад Арлоўскага, калі была яшчэ зусім дзяўчом, за тое, што па ўласнай ініцыятыве выганяла курэй з калгаснага ячмяню. Кірыл Пракопавіч адзначыў такую гаспадарлівасць.
Пазней, калі Ніна працавала на свінаферме і па вечарах вучылася на курсах трактарыстаў, К.П.Арлоўскі пагадзіўся з загадчыкам свінафермы, што цяжка дзяўчыне сумяшчаць работу ў жывёлагадоўлі з вучобай, і даў згоду на яе перавод у брыгаду. Для Ніны гэта было найвялікшым шчасцем. Яе заўсёды вабіла тэхніка, а працаваць была прывучана з дзяцінства: у сям’і мясцовага каваля Архіпа Цэда гультайніцтва не цярпелі! Так, пачынаючы з 1960 года і на працягу амаль трыццаці год адпрацавала Ніна на трактары. І работу сваю заўжды выконвала старанна і бездакорна. Кірыла Пракопавіч не раз ставіў яе ў прыклад іншым механізатарам, ганарыўся адзінай дзяўчынай-трактарысткай.
Сярод дарагіх сэрцу Н.А.Бяляўскай узнагарод — прыз імя знакамітай Пашы Ангелінай, уручаны ёй у 1977 годзе ў Маскве на з’ездзе жанчын-трактарыстак былога Савецкага Саюза.
Н.А.Бяляўская даўно на заслужаным адпачынку. Яна па-ранейшаму бадзёрая і ўвішная, даглядае дом, хатнюю гаспадарку, нянчыць унукаў. Не стаіць ветэран працы ў баку і ад грамадскага жыцця. Гэта таксама адметная частка яе лёсу, працоўнага мінулага, у якім былі членства ў Камуністычнай партыі Беларусі, дзейнасць у якасці дэпутата Вярхоўнага Савета БССР.
Надыходзячае свята Кастрычніцкай рэвалюцыі мае для Н.А.Бяляўская і яе сям’і асаблівую значнасць, бо 7 лістапада — яшчэ і дзень нараджэння Ніны Архіпаўны. Віншуем!
Таццяна МАІСЕЕНКА.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость