Слова — удзельнікам пятага Усебеларускага народнага сходу

Пяты Усебеларускі народны сход акрэсліў асноўныя накірункі развіцця Беларусі на 2016-2020 гады. Удзел у гэтым лёсавызначальным для краіны форуме прынялі і прадстаўнікі Кіраўшчыны. Зараз на сустрэчах у працоўных калектывах, па месцы жыхарства яны дзеляцца сваімі ўражаннямі, расказваюць, як праходзіла работа народнага веча, якія пытанні на ім разглядаліся.
Загадчык ясляў-садка №4 горада Таццяна Арцюхова сустрэлася з работнікамі раённага вузла паштовай сувязі і вузла электрычнай сувязі Асіповіцкага занальнага вузла электрасувязі Магілёўскага філіяла РУП “Белтэлекам” і падзялілася ўражаннямі ад форуму.
Падчас адбыўшайся сустрэчы яна агучыла асноўныя накірункі развіцця нашай краіны, якія былі разгледжаны на адбыўшымся Усебеларускім народным сходзе.
Таццяна Арцюхова адзначыла, што і ў цэлым па краіне, і на Кіраўшчыне зроблена многае, але яшчэ больш трэба зрабіць — ва ўсіх сферах народна-гаспадарчага комплексу, па ўдасканаленні сацыяльных праграм, паляпшэнні дабрабыту людзей. Менавіта на гэта і будзе нацэлена работа ўсіх структур улады ў бліжэйшую пяцігодку.
Аб перспектывах развіцця і дзейнасці сельскагаспадарчай галіны вёў размову дэлегат пятага Усебеларускага народнага сходу, трактарыст-машыніст СВК “Калгас “Ніва” Аляксандр Петранкоў падчас сустрэчы з насельніцтвам аг.Паўлавічы і працаўнікамі КСУП “Чырвоны баец”.
У калектыве філіяла КУП “Магілёўаблдарбуд” ДРБУ-197 правяла сустрэчу галоўны інжынер гэтага прадпрыемства Алена Варацілкіна.
Падчас адбыўшыхся сустрэч дэлегаты сходу адказвалі на паступіўшыя пытанні.
Сустрэчы працягваюцца.
