Темы

І вучоба, і практыка

І вучоба, і практыка

Як вядома, найлепшае замацаванне атрыманых тэарэтычных ведаў — практычная дзейнасць. Адносна навучэнцаў ліцэя №15 гэта работа на палетках вучэбнай гаспадаркі. Тут вырошчвацца шырокі спектр агароднінных культур, а з нядаўняга часу “фірменнай” сярод іх для навучальнай установы стаў азімы часнок. Сёлета ён вырошчваўся на плошчы 2 га, сабрана 2,5 т духмяных галовак.
Акрамя таго, ураджай палёў вучэбнай гаспадаркі склаў: 30 т цыбулі, 35 т морквы і буракоў, 50 т капусты, 130 т бульбы, 26 т грэчкі. Дарэчы, апошняя культура ўжо абрушана прамысловым спосабам, і неўзабаве, як запэўнілі ў навучальнай установе, крупы паступяць у продаж, прычым, па цане ніжэй за рыначную.
Варта адзначыць, што ўвесь асартымент вырошчваемых ліцэістамі культур быў прадстаўлены на праводзімых традыцыйных восеньскіх кірмашах. Набыць залацістую цыбульку, хрумсткую капусту і іншую агародніну, сабраную працавітымі рукамі навучэнцка-выкладчыцкага калектыву ліцэя №15 на чале з яго дырэктарам В.С.Панушковым, мелі магчымасць кіраўчане, жыхары Бабруйска і Магілёва.
Частка вырашчанага рэалізавана, частка ўжо зараз выкарыстоўваецца для ўласных патрэб, у прыватнасці, для патаннення абедаў навучэнцаў, а частка закладваецца на працяглае захоўванне. Аб’ектыў рэдакцыйнай фотакамеры якраз і заспеў гэты момант: вядзецца пераборка цыбулі ў агароднінасхові-шчы і бульбы на гаспадарчым двары навучальнай установы. У гэтых работах, як і іншых на працягу ўсяго сельскагаспадарчага года, задзейнічаны ўвесь калектыў ліцэя: навучэнцы, выкладчыкі, майстры вытворчага навучання, тэхработнікі. Усё падпарадкавана адзінай мэце: замацаванне атрыманых тэарэтычных ведаў на практыцы і атрыманне рэальнага прыбытку ад гаспадарчай дзейнасці.
Таццяна МАІСЕЕНКА.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость