Темы

Былых настаўнікаў не бывае

Былых настаўнікаў не бывае

Хочам мы таго ці не, восень жыцця наганяе кожнага. А якой будзе яна, гэтая восень, залежыць ад самога чалавека. Жыццёвую восень ветэранаў педагагічнай працы раёна можна назваць залатой. Залатой па каштоўнасці і ладзе жыцця.
На здымку: Н.К.Якімчанка і Л.П.Лазаковіч абмяркоўваюць план дзейнасці раённага савета ветэранаў педагагічнай працы і прафсаюзнага руху на бягучы навучальны год.

Два гады таму, а дакладней у жніўні 2009 года пры райкаме прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі быў створаны савет ветэранаў педагагічнай працы і прафсаюзнага руху, і раённая арганізацыя пачала дзейнічаць больш актыўна. У снежні 2010 года пры прафсаюзных камітэтах устаноў адукацыі раёна было створана 19 пярвічных арганізацый, якія сёння налічваюць у сваіх радах 339 педагогаў-ветэранаў, 44 з іх яшчэ працуе, 7 — ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны.
Арганізоўвае і каардыніруе работу раённай арганізацыі савет ветэранаў у цесным супрацоўніцтве з райкамам прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі і асабіста яго старшынёй Нінай Карпаўнай Якімчанка. Савет узначальвае былы намеснік начальніка аддзела адукацыі райвыканкама Л.П.Лазаковіч, якую добра ведаюць і паважаюць як былыя, так і сённяшнія настаўнікі. Аўтарытэт гэты сапраўды заслужаны. Любоў Пятроўна — граматны спецыяліст, творчы, па сапраўднаму ўлюбёны ў сваю справу чалавек, ініцыятар і арганізатар цікавых і карысных спраў. А дапамагаюць ёй у гэтым члены савета, таксама творчыя і ініцыятыўныя людзі: Валянціна Цімафееўна Сцяпанчанка, Святлана Дзмітрыеўна Каранкевіч, Тамара Аляксандраўна Радзюк, Вера Аляксандраўна Клыга, Галіна Іванаўна Спірыдонава, Валерый Піліпавіч Рудзянкоў.
Словы «Захаваем добрае, створым лепшае!» з’яўляюцца дэвізам арганізацыі, а іх сэнс поўнасцю адпавядае яе дзейнасці. Усяго за два гады існавання арганізацыі назапашана цэлая капілка цікавых спраў. Вось толькі некаторыя з іх: сустрэча педагогаў розных пакаленняў «Настаўнік у гісторыі раёна», прысвечаная 75-годдзю ўтварэння Кіраўскага раёна, сустрэча ветэранаў-педагогаў з моладдзю Кіраўшчыны «Добры дзень, юнацтва камсамольскае маё!», “круглы” стол з удзелам ветэранаў і маладых педагогаў «Гордае імя — Настаўнік!», педагагічная майстэрня «Я — настаўнік», арганізаваная для маладых педагогаў, сустрэча «Я і мая сям’я», падчас якой адбылося знаёмства з сем’ямі ветэранаў педагагічнай працы Ларысы Уладзіміраўны Караткевіч (маці пецярых сыноў) і Міхаіла Герасімавіча Белаглазава (бацькі чатырох дачок). Акрамя таго педагогі-ветэраны актыўна ўдзельнічаюць як у раённых, так і абласных творчых конкурсах, мастацкай самадзейнасці. Яны знаходзяцца ў пастаянным пошуку новых форм дзейнасці ў справе выхавання моладзі, захавання і прымнажэння педагагічных традыцый.
Галіна РУСЕЦКАЯ.
Фота аўтара.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость